Якім футбалістам быў Аляксандр Лукашэнка і як новы Нацыянальны стадыён у Менску зменіць Беларусь? Афёра з BELEXPO і чырвоная кнопка з’явілася ў Беларусі. Чаму Лукашэнка пакутуе на бяссонніцу і што прапануе «KazOIL»? Глядзіце новыя «Навіны з будучыні» з Вольгай Старасцінай.
Што будзе на наступным тыдні? Беларусы, як і ўся планета, будуць адзначаць Міжнародны дзень футболу. Мы, з аднаго боку, футбол любім, а з другога – менавіта праз яго мы і займелі Лукашэнку-прэзідэнта.
Малы Саша марыў быць найлепшым у свеце футбалістам. І, можа, ён нават добра бегаў бы ў майтках за мячыкам і нават трапляў бы ў яго ды забіваў бы галы. А мы, можа, нават і заўзелі б за футбаліста Лукашэнку. Але ўсё змяніла траўма:
,,«Я ўпаў на калена, гуляючы ў футбол, справа ў нападзе гуляў, падаваў мяч, трапіў у нейкую яму невялікую і ўпаў на левае калена».
Лукашэнка пакінуў спорт і кульгавай нагой пакрочыў у палітыку. Там ён займеў заўзятараў, якія забітых ім палітычных галоў не бачылі, але верылі, што ён зробіць нават хет-трык. А пасля Лукашэнка цалкам зачысціў поле і як адзіны гулец на ім паказваў усім свае пераканаўчыя перамогі.
Але сапраўдны футбол вабіў па-ранейшаму і ў 1996 годзе ён нават удзельнічаў у футбольным матчы на стадыёне «Дынама»: «Кіраўнік дзяржавы стварыў некалькі вострых момантаў каля варот суперніка».
І хоць ніводнага голу не забіў, але раскрыў прычыну не асабістай, а прэзідэнцкай увагі да футболу. Але на небывалую вышыню айчынны футбол чамусьці не ўзняўся. Хоць Лукашэнка і вучыў, як спартоўцы маюць трэнавацца і як выступаць.
Футбалісты, заробак якіх, як вядома, 4 тысячы долараў на месяц, Лукашэнку задобрывалі, падарункі дарылі. А ён усё адно крытыкаваў, апошнімі гадамі – проста люта. Але ёсць надзея – на Кітай. Ужо вось-вось у Менску адкрые дзверы пабудаваны кітайцамі / Нацыянальны стадыён Беларусі. І тады ўжо нашыя футбалісты загуляюць усім на зайздрасць! Амаль гэтак жа добра, як гуляў сам Лукашэнка!
Але ёсць надзея – на Кітай. У Менску нарэшце адкрыў дзверы пабудаваны кітайцамі / Нацыянальны стадыён Беларусі. Цяпер нашыя футбалісты загуляюць усім на зайздрасць! Амаль гэтак жа добра, як гуляў сам Лукашэнка!
Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.