навіны

Дзеянні Лукашэнкі будзе расследаваць новы міжнародны трыбунал

Зала пасяджэнняў у Палацы Еўропы, штаб-кватэра Савета Еўропы, Страсбург, Францыя.  Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота:https://www.coe.int/ru/web/portal/home
Зала пасяджэнняў у Палацы Еўропы, штаб-кватэра Савета Еўропы, Страсбург, Францыя. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота:https://www.coe.int/ru/web/portal/home
podpis źródła zdjęcia

Аляксандра Лукашэнку, як і ягоных чыноўнікаў, возьме на прыцэл новы міжнародны трыбунал Рады Еўропы ў адказнасці за агрэсію супраць Украіны. Праца над стварэннем трыбуналу распачалася, што будзе далей? Хто ў Беларусі можа трапіць пад гэты трыбунал? Як праца трыбуналу можа ўдарыць па сістэме? Ці ўжо сабралі доказы злачынстваў? Пра гэта ў інтэрв'ю Сяргея Пелясы з Паўлам Латушкам, намеснікам кіраўніцы Абʼяднанага пераходнага кабінету Беларусі і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Сяргей Пеляса: Трыбунал ствараецца ў адказ на агрэсію Расеі супраць Украіны. Пры чым тут Лукашэнка? Ён не ўдзельнічае ў адкрытай агрэсіі. Недзе падтрымлівае, але беларускае войска не ваюе.


Павел Латушка: Вы дакладна ведаеце, што мы ажыццяўляем працу ў некалькіх кірунках прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці. Гэта і за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народу, і за злачынствы незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей. Гэтыя тэмы ў юрысдыкцыі міжнароднага крымінальнага суду. Міжнародны крымінальны суд займаецца ваеннымі крымінальнымі злачынствамі, злачынствамі супраць чалавечнасці і злачынствамі генацыду.


Калі мы кажам пра злачынства – акт агрэсіі, то тут кампетэнцыі міжнароднага крымінальнага суда не дзейнічаюць, таму была патрэба стварыць спецыяльны трыбунал адказнасці за агрэсію супраць Украіны. Назва менавіта так і гучыць. Тут няма слова Расея. Тут ёсць назва «Спецыяльны трыбунал адказнасці» за агрэсію супраць Украіны. 

,,

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне лабіявала ў адпаведных рэзалюцыях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы менавіта тое, каб у дакументах, трыбунале, што ствараецца, была магчымасць прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі. 


Як узгадваў Франак Вячорка, сапраўды дэлегацыя Каардынацыйнай рады бярэ ўдзел у паседжаннях парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Ужо як чалец КР падчас апошняй сесіі парламенцкай асамблеі Рады Еўропы я ініцыяваў папраўку ў адпаведную рэзалюцыю адказнасці за агрэсію. Гэта папраўка была прынятая. Не скажу, што лёгка яна прайшла, але яна была прынятая: так званыя ўлады Лукашэнкі павінны быць прыцягнуты да адказнасці за здзяйсненне акту агрэсіі. Нават быў знойдзены кампраміс і была дададзеная Паўночная Карэя. Я махнуў рукою, сказаў, хай будзе Паўночная Карэя. Галоўнае, што мы ўпісваем Лукашэнку і ягоных памагатых. 

,,

На сёння мы можам упэўнена сказаць, што калі будуць сапраўдныя доказы (а мы ведаем, што яны ўжо дэ-факта сабраныя, бо Міжнародны цэнтр збору доказаў ужо працуе ў Гаазе), якія пацвердзяць значную ролю асобаў з Беларусі, то бок вышэйшае кіраўніцтва з Беларусі, то адказнасць наступіць у дачыненні як Лукашэнкі, так і ягоных памагатых. 


Трэба разабрацца з наступным: па-першае, ёсць тройка асобаў, якія маюць абсалютны імунітэт. Гэта прызнаецца ўсімі дзяржавамі. Падабаецца нам ці не, Лукашэнка ўзурпатар, але функцыянальна ён прэзідэнт, ён уваходзіць у гэту тройку асобаў. Гэта было прадметам дыскусіі ў межах спецтрыбуналу, які ствараецца, у справе агрэсіі супраць Украіны. Гэта тройка – прэмʼер-міністр, міністр замежных справаў і прэзідэнт краіны, але спецыяльны трыбунал прадугледзеў працэдуру, што можна ажыццяўляць збор доказаў і рыхтаваць заключэнне абвінавачвання ў тым ліку ў дачыненні гэтай тройкі. Абвінавачванне можа быць скіраванае ў дачыненні Лукашэнкі. 

Зала пасяджэнняў у Палацы Еўропы, штаб-кватэра Савета Еўропы, Страсбург, Францыя.  Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота:https://www.coe.int/ru/web/portal/home
Зала пасяджэнняў у Палацы Еўропы, штаб-кватэра Савета Еўропы, Страсбург, Францыя. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота:https://www.coe.int/ru/web/portal/home

Пытанне наступлення адказнасці будзе тады, калі ён будзе пазбаўлены аўтарытэту. Дзяржава адмовіцца ад ягонага імунітэту. Можа, крыху фантастычная гісторыя на гэты момант, але ёсць прэцэдэнты. Піначэт. Чаму Піначэт быў асуджаны? Таму што брытанскія юрысты разглядалі справу Піначэта з гледзішча прагрэсіўнай ацэнкі права. Ён быў прыцягнуты да адказнасці за злачынствы гвалту ў межах таго, што ён парушаў канвенцыю ААН за гвалт у дачыненні да насельніцтва Чылі. У заканадаўстве Чылі было прапісана, што гэта злачынства. Калі будзе ўжывацца прагрэсіўны падыход, то тэарэтычна Лукашэнка не абароніцца сваім імунітэтам умоўнага прэзідэнта краіны. 

,,

Важна зразумець галоўнае, што гэта датычыць не толькі Лукашэнкі. Мы даём вельмі моцны сігнал усім – Хрэніну, былому старшыні пагранічнага камітэту Лапо, кіраўнікам Берасцейскага і Гомельскага аблвыканкамаў, фактычна ўсяму Савету бяспекі, Лукашэнку, што яны будуць у фокусе пракурора спецыяльнага трыбуналу адказнасці за агрэсію супраць Украіны. 


Чытайце таксама:
Сустрэча Камітэту міністраў Рады Еўропы. Люксембург. 14 траўня 2025 года. Фота: Coe.int

Еўропа афіцыйна запусціла стварэнне трыбуналу за напад на Украіну. Судзіць могуць і Лукашэнку

Зараз будзе падпісанае пагадненне. Мы разумеем, што генеральны сакратар атрымаў у Люксембургу паўнамоцтвы на тое, каб падпісаць гэтае пагадненне. Далучыліся 38 краінаў, але гэта не азначае, што толькі яны. Фактычна іншыя краіны могуць узяць на сябе абавязанні, падпісаўшы пагадненне з гэтым трыбуналам, Радай Еўропы, што яны будуць выконваць ордары на арышт тых асобаў, якія будуць падазравацца ў здзяйсненні гэтых злачынстваў.


Таму зараз будзе падпісанае пагадненне Украіна – Рада Еўропы. Рада Еўропы – базавая арганізацыя. Будзе прыняты статут і будзе таксама дадатковае пагадненне аб фінансаванні арганізацыйных пытанняў і дзейнасці трыбуналу. Будуць прызначаныя 15 суддзяў і пракурор трыбуналу на сем гадоў, які сам вызначыць сваіх намеснікаў. Распачынаецца следства, і вось тут Украіна перадае тую базу доказаў, якую яна мае, а яна мае велічэзную базу доказаў. Ёсць міжнародны цэнтр, які збірае гэтую базу. Дадаткова доказы збірае Польшча, Літва. Пазней мы будзем дамагацца, каб следства было ў дачыненні Лукашэнкі, Хрэніна, Лапо, Крупко і іншых.

– Як гэты факт запуску працэсу, якога ўжо нельга пазбегнуць, можа псіхалагічна паўплываць на чыноўнікаў, тых, якія, можа, не адказваюць. Вы знаёмыя з Лукашэнкам, сустракаліся з ім. Ці на яго і чыноўнікаў гэта псіхалагічна падзейнічае? Сам факт запуску гэтага трыбуналу.


– Я думаю, што ягоны настрой быў сапсаваны 9 траўня, калі ён выступаў у Менску і ведаў, што ў Львове была прынятая адпаведная дэкларацыя аб стварэнні трыбуналу. Напэўна гэта нашая стратэгія на раскол элітаў. Усе тыя, хто надалей гатовыя выконваць злачынныя загады Лукашэнкі, такія як акт агрэсіі, злачынствы супраць чалавечнасці, павінны зразумець, што адказнасць наступіць. Можа не заўтра, але паслязаўтра. 


Ужо пакладзены пачатак, далей ідзе следства, абвінавачванне, выдача ордараў на арышт і пошук гэтых людзей. Іхныя семʼі будуць ведаць, што іхны бацька патэнцыйны злачынец, які здзейсніў акт агрэсіі, парушаючы статут ААН, які падпісала Беларусь. 

,,

Нам сёння вельмі важна не прыдумваць новы механізм, напрыклад, трыбунал на Лукашэнку. Не трэба. Нам трэба інвеставаць у тыя міжнародныя інстытуты, якія ўжо маюць юрысдыкцыю. Мы вельмі блізкія ў пытаннях прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці. 


Офіс пракурора міжнароднага крымінальнага суда ўпершыню гэтую тэму ўзяў да разгляду. Цяпер мы чакаем прыняцця фармальнай пастановы аб пачатку следства. Калі будзе распачатае следства, то ў Лукашэнкі ўвогуле імунітэту няма. Міжнародны крымінальны суд – адзіны суд, які не глядзіць на імунітэт. Гэта будзе датычыць не толькі Лукашэнкі. Спецтрыбунал за агрэсію. Тут можна гуляць са сваім імунітэтам, але адказнасць наступіць. Абвінавачванне будзе, адказнасць будзе і з боку ягоных паплечнікаў. Гэта вельмі моцны палітычны сігнал, які базуецца на прававой аснове, і гэта важна.

Два міжнародныя трыбуналы – міжнародны крымінальны трыбунал і новы спецыяльны трыбунал.


Гэта яшчэ не ўсё. Яшчэ будуць навіны.


Два трыбуналы бяруць не толькі Пуціна і ягоную хеўру на прыцэл, але і Аляксандра Лукашэнку і ягоных памагатых. Гэта адбываецца пры ўдзеле беларускіх дэмакратычных сілаў, фізічнай прысутнасці ў гэтым абмеркаванні. Гэта даволі моцны ўдар па сістэме, як псіхалагічны, так і рэальны юрыдычны ўдар.


Праграму цалкам глядзіце тут:

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10