У Беларусі ўсе чымсьці абураюцца: беларусы – цэнамі, Азаронак – пытаннямі гледачоў, Бондарава – непатрыятычнасцю міністра культуры, каза – парадам у Горадні, Каранік – нізкай нараджальнасцю, а Караеў шукае, дзе б яшчэ Райхстаг захапіць…
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай так TV»:
- У крамах знікла бульба. Ваабшчэ!
- У прапагандыстаў гарыць ад цэнаў на прадукты
- Віцебскаму блогеру не далі крэдыт на «BelGee». Нешта не тое запытаў у старшыні аблвыканкаму?
- Беларус спаліў афёру ідэолагаў са сцяжкамі па 17 рублёў
- Акадэмія навук зробіцца філіялам Новасібірскага НДІ?
- Грыгорый Азаронак захацеў разбіць свой ноўтбук
- Апрануўся як на парад: Аляксандр Лукашэнка паказаў рамень «Hermes» за 1000 еўраў
- Каза спрабавала сарваць Парад Перамогі ў Горадні
- Юрый Караеў трэнуецца перад конкурсам на лепшае ўзяцце Райхстагу
- Караеў іракцу: калі не ажэнішся з беларускаю, дэпартуем!
- Разумніцы не патрэбныя – патрэбныя радзіхі
- Падатак на бяздзетнасць ці «Цяжарная ў 65»?
- Лукашолкі: нараджаць ці не нараджаць – вось у чым пытанне
- Вольга Бондарава прапанавала зняць міністра культуры Руслана Чарнецкага
- Кіраўнік «Кінавідэапракату» адправіўся на прадпрыемствы ў пошуках гледачоў
- БелТА і зімбабвійская ТРК падпісалі мемарандум. Азаронка сашлюць у Афрыку?
- На адкрыцці фантану націснулі чырвоную кнопку
- Дзяржаўныя сімвалы РБ «увайшлі ў «Клуб 27»
- Рэкорд тыдня – самы вялікі сцяг у Беларусі
Вядоўцы – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».
Калаж з фота: скрыншот Соловьёв LIVE; @bgmedia_site / Х; president.gov.by