Лукашэнка трапіць пад расследаванне новага трыбуналу. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

HTML5 YouTube

Аляксандру Лукашэнку трэба пачынаць баяцца новага трыбуналу, які стварае Рада Еўропы?

Трыбунал над Лукашэнкам

Святлана Ціханоўская наведала Люксембург, дзе ўзяла ўдзел сустрэчы міністраў Рады Еўропы. Там учора абвесцілі пра пачатак стварэння новага трыбуналу, каб пакараць персонаў, адказных за агрэсію Расеі супраць Украіны. На прыцэле і Аляксандр Лукашэнка. Беларуская лідарка дэталёва растлумачыла суагрэсарскую ролю рэжыму Лукашэнкі ў вайне. Наста Ільіна.

Генеральны сакратар В'етнаму ў Беларусі

Лукашэнка сустрэўся з генеральным сакратаром кампартыі В’етнаму, які ўпершыню наведаў Беларусь. Галоўны складнік візіту в’етнамскай дэлегацыі найвышэйшага ўзроўню ў Беларусь – менавіта вайсковы. Бо для чаго тады там прысутнічала вялізная дэлегацыя Міністэрства абароны гэтай краіны?

Быў падпісаны шэраг дакументаў, якія датычаць вайсковай супрацы, найперш у галіне адукацыі: рэжым Лукашэнкі плануе масава навучаць в’етнамскіх вайскоўцаў. Адпаведна, можна казаць, што супраца будзе ісці ў шэрагу кірункаў менавіта ў супольным рыхтаванні вайскоўцаў. Але пра самае галоўнае – вайскова-прамысловы комплекс – нічога не казалі. І менавіта таму падобна, што гэта было адною з галоўных тэмаў для абмеркавання.

На фоне вайсковай супрацы былі наладжаныя стасункі і ў плане прапаганды. «Белтэлерадыёкампанія» падпісала дамову аб супрацы з в’етнамскімі калегамі.

Дзе сапраўдныя ветэраны?

Беларусы абураныя: дзе сапраўдныя ветэраны? Чыноўнікі называюць колькасць тых, каго да іхнага ліку можна далучыць. Гэткім лічбам вераць не ўсе. Дык хто ж у Беларусі можа звацца ветэранам і хто сядзіць на трыбунах 9 траўня.

Інтэрвʼю Сяргея Пелясы з генералам у адстаўцы Леанам Камарніцкім

Ці яшчэ ў гэтым годзе Расея можа пачаць агрэсіўныя дзеянні супраць NATO з тэрыторыі Беларусі? Ці ёсць сэнс змяніць у Польшчы заканадаўства і дазволіць замежнікам, у тым ліку беларусам, служыць у польскім войску, як гэта зрабіла Украіна? Адкажа польскі дывізійны генералам у адстаўцы Леан Камарніцкі, былы намеснікам шэфа генеральнага штабу Войска Польскага.