навіны

У Беларусі гідаў забавязалі ведаць ідэалогію і хваліць унікальнасць беларускай мадэлі

Экскурсія ў Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belarustut.by
Экскурсія ў Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belarustut.by
podpis źródła zdjęcia

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі 14 траўня апублікавалі пастанову Міністэрства спорту і турызму № 10 за 30 красавіка, што ўносіць змены ў прафесійныя і этычныя патрабаванні да працы экскурсаводаў і гідаў-перакладнікаў. Дакумент набывае моц 11 ліпеня.

Belsat

Ідзём у бок Паўночнай Карэі: хваліць рэжым і шукаць шпіёнаў. Беларускія гіды – пра новыя патрабаванні

навіны

Згодна з пастановай, экскурсаводы і гіды цяпер мусяць ведаць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, зацверджаныя дырэктывай Аляксандра Лукашэнкі за 9 красавіка 2025 года № 12, «укараняць кірункі ідэалагічнай працы ў сваёй прафесійнай дзейнасці».

Таксама яны мусяць «спрыяць умацаванню станоўчага міжнароднага іміджу краіны, прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця».

Акрамя таго, экскурсаводы і гіды мусяць «браць удзел у захаванні гістарычнай памяці і нацыянальных каштоўнасцяў» і «спрыяць павышэнню прававой, палітычнай, асабістай культуры і сацыяльнай адказнасці турыстаў, экскурсантаў».

Нагадаем, што гэта не першыя палітычныя патрабаванні да гідаў і экскурсаводаў, уведзеныя ў Беларусі пасля пратэстаў 2020 года. Гэтак, 26 ліпеня 2023-га ім прадпісалі не дапускаць правакацыяў у адзенні і выглядзе, не адыходзіць ад тэксту экскурсіі. Таксама гідам нельга выказваць на экскурсіях суб’ектыўных ацэнак пра Беларусь ды іншыя краіны, а пра Беларусь трэба фармаваць уяўленне як пра краіну, прывабную для турыстаў. Таксама экскурсаводы маюць сачыць за тым, каб некарэктных, правакацыйных ці іншых негатыўных выказванняў ці дзеянняў не было з боку турыстаў, у адваротным выпадку – рабіць захады для недапушчэння такіх паводзінаў.

,,

«Беларускаму грамадству зноў спрабуюць заляпіць рот скотчам. Калі раней падчас нефармальнай размовы гід мог паразважаць пра нейкія рэчы, напрыклад, дарагую ці танную бульбу, то цяпер любы выраз, што бульба дарагая ці танная, можа быць расцэнены як дыскрэдытацыя ўладаў», – казала журналістка Галіна Навумчык.


Пасля гэтага ўлады заявілі, што ў Беларусі бракуе экскурсаводаў на некаторых маршрутах.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10