навіны

Пад Варшаваю знайшлі буйную партыю выбухоўкі. Затрыманы беларус

Працаўнікі контртэрарыстычнага аддзелу польскай паліцыі 12 траўня знайшлі ў доме пад Варшавай буйную партыю выбухоўкі. Фота: Miejski reporter
Працаўнікі контратэрарыстычнага аддзелу польскай паліцыі 12 траўня знайшлі ў доме пад Варшавай буйную партыю выбухоўкі. Фота: Miejski reporter
podpis źródła zdjęcia

Працаўнікі контратэрарыстычнага аддзелу польскай паліцыі 12 траўня знайшлі ў доме на вуліцы Княжай (Książęca) у Велішаве пад Варшавай буйную партыю выбухоўкі і ў выніку затрымалі грамадзяніна Беларусі.

Спецаперацыя ў адной з кватэраў жылога комплексу «Royal» пачалася каля 10-й раніцы, жыхароў комплексу эвакуявалі, заўважыў «Мост». Там знайшлі буйную партыю выбухоўкі. На месцы працавалі піратэхнікі, следча-аператыўная група і крыміналісты, якія знайшлі і канфіскавалі вялікую колькасць выбуховых рэчываў. Паралельна з гэтым адбываўся ператрус у яшчэ адной кватэры ў Велішэве.


Пасля заканчэння аперацыі жыхарам дазволілі вярнуцца ў свае дамы.


Нагадаем, 27 красавіка працаўнікі шчэцінскай аховы чыгункі затрымалі на пероне неспакойнага беларуса з «прадметам, падобным да зброі». Ён ехаў у цягніку з Каменю-Паморскага ў Шчэцін.

Акрамя таго, у сакавіку ў Польшчы грамадзяніна Беларусі Сцяпана К. абвінавацілі ў дыверсіі і шпіянажы на карысць Расеі. Пракуратура пісала, што ён дзеяў у складзе злачыннай групы, праца якой была скіраваная супраць Польшчы і палягала на вербаванні людзей і арганізацыі дыверсіяў.


Паводле следства, Сцяпан К. быў датычны да пажару на буйным будаўнічым рынку ў Варшаве, што адбыўся 14 красавіка 2024 года. Мужчына разліў лёгказагаральную вадкасць каля рынку і пакінуў побач прыладу, што дазваляе дыстанцыйна падпаліць яе. Відэазапісы падпалу пазней з'явіліся на расейскіх прапагандысцкіх парталах.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10