Гісторыя аднаго фота: з чатырох толькі адзін жывы і на волі

HTML5 YouTube

Падчас абароны Кіева беларускія добраахвотнікі зрабілі фота, на якім разам стаяць Пацук, Волат, Брэст і Пан Зубр. Пры якіх абставінах было зробленае гэта фота і як склаўся лёс гэтых людзей?

Пан Зубр нарадзіўся ў Менску. Дзяцінства правёў у дварах. Да пэўнага моманту сітуацыя ва Украіне не цікавіла хлопца, пакуль ягоны сябра не паказаў, як збіваюць студэнтаў на Майдане. Як толькі надарылася магчымасць, наш герой вырушыў туды.

Калі расейцы захапілі Крым, хлопец пастанавіў бараніць Украіну. Вось ужо адзінаццаты год беларускі добраахвотнік ваюе.

У гэтым выданні Пан Зубр раскажа, як пачыналася ягоная поўнамаштабная вайна і як ён абараняў Кіеў. Разам са здымачнай групай ён наведае мясцовых жыхароў.

Падрабязней – у новым выданні праекту «Ваяры і валанцёры» «Калі пачалося поўнамаштабная вайна, я акрыяў духам: вось яно, маё прызначэнне!», рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2025 г.

Праграму «Ваяры і валанцёры» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».