навіны

Рост цэнаў у Беларусі істотна абганяе планы ўладаў

Крама каля станцыі метро «Уручча». Менск, Беларусь. Верасень 2021 года. Фота: ПБ / Белсат
Крама каля станцыі метро «Уручча». Менск, Беларусь. Верасень 2021 года. Фота: ПБ / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі 12 траўня апублікаваў звесткі пра змяненне спажывецкіх цэнаў. Лічбы ўлады не парадуюць, бо істотна апераджаюць паказнікі, запланаваныя на канец года.

Чытайце таксама:
Цэны на прадукты ў Беларусі. Крыніца: TikTok

Гурковы калапс і памідоры для заможных – беларусы працягваюць абурацца цэнамі і дэфіцытам у крамах

Месячная інфляцыі ў красавіку паскорылася да 1 % пасля 0,8 % у сакавіку. У параўнанні з пачаткам года індэкс спажывецкіх цэнаў вырас на 3,8 %, а за год – на 6,5 %. І гэта пры тым, што мэтавы паказнік інфляцыі па выніках 2025 года мае не перавышаць 5 %.

Базавая інфляцыя, якая не ўлічвае сезонных і адміністрацыйна рэгуляваных цэнаў, у красавіку склала 0,8 %, а з пачатку года – 3 %.

За месяц цэны на харчы выраслі на 1,4 %, на нехарчовыя тавары – на 0,7 %, а на паслугі – на 0,5 %. З пачатку года харчы падаражэлі на 4,2 %, нехарчовыя тавары – на 2,2 %, а паслугі – на 5,1 %.

За год харчы падаражэлі на 8,3 %, нехарчовыя тавары – на 3,6 %, а паслугі – на 7 %.

З 15 красавіка ўрад Беларусі скасаваў рэгуляванне цэнаў на больш як сотню відаў тавараў. Пакінуў да 1 траўня рэгуляванне цэнаў на сем тавараў – і 17 красавіка падняў гэтыя цэны.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10