навіны

Польшча закрывае консульства Расеі ў Кракаве. Тая абяцае «адэкватны адказ»

Згарэлы ў выніку падпалу гандлёвы цэнтр у Варшаве. Фота: Komenda Stołeczna Policji
Згарэлы ў выніку падпалу гандлёвы цэнтр у Варшаве. Фота: Komenda Stołeczna Policji
podpis źródła zdjęcia

Улады Польшчы пастанавілі закрыць расейскае консульства ў Кракаве. Пра гэта 12 траўня ў сацыяльнай сетцы X паведаміў польскі міністр замежных справаў Радослаў Сікорскі. У РФ ужо выступілі з каментаром на гэты конт.

«У звязку з доказамі таго, што менавіта расейскія спецслужбы здзейснілі злачынны акт дыверсіі ў дачыненні гандлёвага цэнтру на Марывільскай, я пастанавіў адклікаць згоду на працу консульства Расейскай Федэрацыі ў Кракаве», – заявіў кіраўнік МЗС.

Афіцыйная прадстаўніца замежнапалітычнага ведамства Расеі Марыя Захарава ўжо паабяцала «адэкватны адказ» на закрыццё консульства.

,,

«Варшава працягвае свядома абрынаць стасункі, дзеючы супраць інтарэсаў грамадзянаў. Адэкватны адказ на гэтыя неадэкватныя крокі рушыць неўзабаве», – цытуе яе РБК.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: nedelia.lt
Стала вядома, што спецслужбы абяцалі 17-гадоваму ўкраінцу за падпал «Ikea» ў Вільні навіны

Міністр юстыцыі, генеральны пракурор Польшчы Адам Боднар і міністр унутраных справаў і адміністрацыі, каардынатар спецыяльных службаў Томаш Семоняк выступілі з супольнаю заявай адносна вынікаў расследавання пажару ў гандлёвым цэнтры «Marywilska 44» у Варшаве, што адбыўся 12 траўня 2024 года.

«Цяпер на падставе сабраных довадаў мы ведаем, што пажар узнік у выніку падпалу, замоўленага расейскімі спецслужбамі. Мы валодаем глыбокімі ведамі пра парадак і хаду падпалу, а таксама пра тое, як ён быў задакументаваны злачынцамі. Іхная дзейнасць арганізоўвалася і скіроўвалася выяўленай асобай, якая цяпер у Расейскай Федэрацыі. Частку злачынцаў ужо затрымалі, астатнія выяўленыя і вышукваюцца», – гаворыцца ў заяве.

Летась прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што праваахоўныя органы арыштавалі дзевяцярых чалавек, якіх падазраюць у рыхтаванні дыверсіяў і актаў сабатажу на заданне расейскіх спецслужбаў. Сярод іх ёсць грамадзяне Польшчы, Беларусі і Украіны.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10