навіны

Падпал гандлёвага цэнтру ў Варшаве замовілі спецслужбы РФ – вынікі расследавання

Згарэлы гандлёвы цэнтр «Marywilska 44» у Варшаве. Фота: PAP / Leszek Szymański
Згарэлы гандлёвы цэнтр «Marywilska 44» у Варшаве. Фота: PAP / Leszek Szymański
podpis źródła zdjęcia

Міністр юстыцыі, генеральны пракурор Польшчы Адам Боднар і міністр унутраных справаў і адміністрацыі, каардынатар спецыяльных службаў Томаш Семоняк выступілі з супольнаю заявай адносна вынікаў расследавання пажару ў гандлёвым цэнтры «Marywilska 44» у Варшаве, што адбыўся 12 траўня 2024 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: nedelia.lt
Стала вядома, што спецслужбы абяцалі 17-гадоваму ўкраінцу за падпал «Ikea» ў Вільні навіны

«Цяпер на падставе сабраных довадаў мы ведаем, што пажар узнік у выніку падпалу, замоўленага расейскімі спецслужбамі. Мы валодаем глыбокімі ведамі пра парадак і хаду падпалу, а таксама пра тое, як ён быў задакументаваны злачынцамі. Іхная дзейнасць арганізоўвалася і скіроўвалася выяўленай асобай, якая цяпер у Расейскай Федэрацыі. Частку злачынцаў ужо затрымалі, астатнія выяўленыя і вышукваюцца», – гаворыцца ў заяве.

Польскія ўлады поўныя рашучасці прыцягнуць да адказнасці «вінаватых у ганебных актах сабатажу і асобаў, якія імі кіруюць».

У выніку пажару 12 траўня 2024 года ў гандлёвым цэнтры «Marywilska 44» у Варшаве цалкам згарэлі 1400 крамаў і прадпрыемстваў сферы паслуг. 21 траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што праваахоўныя органы арыштавалі дзевяцярых чалавек, якіх падазраюць у рыхтаванні дыверсіяў і актаў сабатажу на заданне расейскіх спецслужбаў. Сярод іх ёсць грамадзяне Польшчы, Беларусі і Украіны.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10