Павел Латушка ўзначаліў дэлегацыю дэмакратычных сілаў Беларусі на ўрачыстасці да 80-й гадавіны вызвалення нацысцкага лагеру Маўтгаўзэн у Аўстрыі. Палітык заявіў, што «таталітарызм у сучасным свеце мусіць быць асуджаны на паразу», а «памяць пра мінулае нагадвае пра неабходнасць актыўна змагацца супраць любых формаў тыраніі і гвалту ў сучаснасці».