Мельнікава накіравалася ў Дубай. Лукашэнка накінуўся на Еўразвяз

Галоўныя падзеі Беларусі 10 траўня паводле версіі рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсату»:


  • Лідары Францыі, Вялікай Брытаніі, Польшчы і Нямеччыны – у Кіеве. На Захадзе шукаюць шляхі замірэння Расеі і Украіны, Беларусь і Расея дэманструюць вайсковую сілу і заяўляюць пра фашызм у Еўропе.
  • У Магілёве затрымалі дзяўчын-падлеткаў, якія падчас салюту 9 траўня паказвалі сярэдні палец. Іх паставяць на ўлік.
  • Пасля Шры-Ланкі Мельнікава паляцела ў Дубай. Расследаванне выдання «Polityka».
  • Анонс: BELPOL прадставіць новае расследаванне, прысвечанае дзейнасці спартовага клубу Лукашэнкі.
  • Індыя і Пакістан дамовіліся аб спыненні агню пры пасярэдніцтве ЗША.
  • У Беларусі распачаўся сезон барацьбы з інвазійнымі раслінамі. Як выкараніць баршчэўнік і залатарнік?
  • Беларусы Аўстрыі на святкаванні Дня Еўропы.
  • Зборная Беларусі па пляжным футболе ўпершыню выйшла ў фінал чэмпіянату свету.