На гэтым тыдні з медыйных загалоўкаў не сыходзіў Караеў: ён і мост гойдаў, і кашу немцам даваў, і набалелым дзяліўся, і нават Караніка развесяліў. Што за кіпучая дзейнасць? Няўжо ён цэліць на месца Лукашэнкі, якога пераманьвае гуляць за Вашынгтон Аляксандр Авечкін?
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:
- Італьянец паглядзеў навіны Беларусі і ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса
- Райхстаг у Горадні
- Юрый Караеў: «Расстралялі мяне, расстралялі…»
- Школьнікам забаранілі карыстацца тэлефонамі
- У Горках капалі алею і знайшлі закладку часоў вайны
- У Маскве пабудавалі Райхстаг з надзіманым Гітлерам
- Мікалай саступіў месца наступніка Лукашэнкі крутому кандыдату
- «Вялікая папеда» замест «великой победы»
- «Ветэраны Расеі» абураныя назвай «Sukhoi Superjet»
- Лукашолкі ідуць зарабляць на бульбе
- Міністр замежных справаў апраўдваўся за дровы перад Наталляй Эйсмант
- Караеў – гарадзенцам: Я ваш горад мост шатаў!
- Уладзімір Каранік: Гэта самая дарагая цацка, якой вы кіравалі за ўсё жыццё
- Міністр патлумачыў адпраўку беспрацоўных выпускнікоў у турмы
- Гарэлка «Сукалень» – прынада для дармаедаў
- 101,5 гадзіны ў цар-чарзе на мяжы з Польшчай
- Менскі барыста прыгатаваў каву «шашлычы́на»
- Ад чаго мядзведзі з Беларусі бягуць у Літву?
- Кібер-Астана-2025: дроны аддаюць загады людзям
- Хакеіст Аляксандр Авечкін падарыў джэрсі Лукашэнку і зрабіў пераварот у сусветнай палітыцы
- Дом кіно зрабіўся Домам БРСМ
- Расейцы заблюрылі твар кандыдату на пост мэра Чарапаўца
- Чатыры пуцінскія мушкецёры
- І пра надвор’е: ідэолаг узначаліў «Белгідрамет»
Вядоўцы – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».
Калаж з фота: скрыншоты Ашмянскі Веснік, Комсомольская Правда / YouTube; president.gov.by