навіны

Нападнік на Варшаўскі ўніверсітэт «хацеў стаць драпежнікам» – расказаў суду пра матывы

Паліцыянты вядуць Мешка Р., затрыманага за напад з сякерай на Варшаўскі ўніверсітэт, у акруговым судзе. Варшава, Польшча
Паліцыянты вядуць Мешка Р., затрыманага за напад з сякерай на Варшаўскі ўніверсітэт, у акруговым судзе. Варшава, Польшча. 9 траўня 2025 года. Фота: Dawid Wolski / East News
podpis źródła zdjęcia

22-гадовы хлопец забіў сякерай 53-гадовую жанчыну і параніў супрацоўніка аховы Варшаўскага ўніверсітэту. Нападнік прызнаў сябе вінаватым і расказаў пра матывы – зараз ягоны стан будуць ацэньваць псіхіятры.

Паліцыя каля Варшаўскага ўніверсітэту, 7 траўня 2025 года. Фота: onet.pl
Маладзён з сякерай напаў на працаўнікоў Варшаўскага ўніверсітэту. Забітая жанчына навіны

Увечары 7 траўня хлопец з сякерай уварваўся на тэрыторыю Варшаўскага ўніверсітэту ў цэнтры гораду і напаў на людзей, забіў працаўніцу ўніверсітэту, параніў ахоўніка. Паліцыя прыбыла на месца праз 4 хвіліны, нападнік быў затрыманы: ім аказаўся 22-гадовы грамадзянін Польшчы, жыхар Варшавы і студэнт 3 курсу юрыдычнага факультэту Мешка Р.


Паліцыя расказала, што нападніку выставілі абвінавачванне паводле трох пунктаў: забойства з асаблівай жорсткасцю, замах на забойства і апаганьванне цела ахвяры. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.


Матывы нападніка сталі вядомыя 9 траўня. Як перадае «Gazeta Wyborcza», Мешка Р. адказаў на пытанні пракурора і суду, прызнаў сябе вінаватым і апісаў паслядоўнасць падзеяў. Ён распавёў, што «ў свеце ёсць драпежнікі і ахвяры, ён хацеў стаць драпежнікам, і стане ім толькі калі кагосьці заб’е».


З ягоных тлумачэнняў пракурор робіць выснову, што забойстве не было спланаваным, а ахвяра была, імаверна, выпадковай. Падобна, што ідэя нападу прыйшла ў галаву затрыманаму толькі перад забойствам.


Эксперты-псіхіятры зараз маюць вызначыць, ці быў ён у свядомым стане падчас злачынства. Пакуль суд прыняў рашэнне пра часовы арышт, але пракурор хадайніцтваў аб змяшчэнні яго ў папраўчую ўстанову з псіхіятрычным аддзяленнем.

,,

«Я не думаю, што ён праявіў нейкае раскаянне. Казаў, што часам адчувае, часам не», – расказаў пра нападніка пракурор.


«Gazeta Wyborcza» сцвярджае, што неафіцыйна даведалася пра паслядоўнасць падзеяў: Мешка Р. узяў сякеру ў сябе з дому ў Гдыні, куды ездзіў перад нападам, пайшоў на лекцыю ў аўдыторыі, выйшаў у прыбіральню, там вырашыў, што хоча кагосьці забіць, і атакаваў першую асобу, якая яму трапілася.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10