Парад у Беларусі пад пагрозай. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

HTML5 youtube

Упершыню парад у Беларусі перанесены на вечар, бо дыктатару трэба было паспець у Маскву.

Беларусь рыхтавалася да 9 траўня, Лукашэнка – да вялікага марафону. Дзеля таго, каб састарэлы дыктатар здолеў паўдзельнічаць у шырокай праграме ўрачыстасцяў, у Менску ўпершыню перанеслі парад з раніцы на вечар. Відаць, на выпадак, калі ўсё ж такі не паспее. Абмяркуем парад разам са Змітром Міцкевічам у аўтарскай рубрыцы «Лінія фронту».


«Я гляджу на Беларусь і бачу Сувалкаўскі калідор»


Так гаворыць амерыканскі генерал-лейтэнант у адстаўцы Бэн Годжэз. Былы камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе наведваў Беларусь раней. Вайсковец лІчыць, што Расея можа працягнуць вайну ва Украіне, і таксама пагражаць НАТО – але па-іншаму. Як стрымаць Беларусь ад таго, каб яна стала паўнавартасным саюзнікам Расеі? Больш у інтэрв’ю, якое я запісаў з ім у Варшаве падчас канферэнцыі Defence24 days.

Еўропа рыхтуе адпор агрэсіі з Усходу 


Выстава найсучаснейшых дасягненняў абароннай прамысловасці, дыскусіі соцень экспертаў у галіне бяспекі. У Польшчы адбылася найбуйнейшая ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе канферэнцыя – “Defence 24 days”. Якія выклікі для аб’яднанай Еўропы паўсталі сёлета? Якую ролю ў гэтым граюць Расея і Беларусь? Што Еўразвяз і асобныя краіны робяць, каб захаваць спакой грамадзянаў і бяспеку ў рэгіёне? Юлія Лабанава.


Лукашэнка шукае апірышча ў Афрыцы


Пакуль беларускія чыноўнікі наведваюць Паўночную Карэю, Лукашэнка працягвае скараць Афрыку. Распавядае пра перспектывы, будуе грандыёзныя планы. Аднак ці стане Гвінея-Бісаў, адна з самых бедных і карумпаваных краінаў Чорнага кантыненту, сапраўдным пунктам апоры для Беларусі ў Афрыцы? Віталь Бабін.  


Ціханоўская ўпершыню ў ЗША пры Трампу


Першы раз пасля змены ўладара Белага дому лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская здзейсніла візіт у ЗША, дзе ўзяла ўдзел у шэрагу міжнародных падзеяў высокага ўзроўню. Мэта – падкрэсліць важную ролю Беларусі ў гарантаванні рэгіянальнай бяспекі, абмеркаваць магчымыя сцэнары зменаў і наступствы перамоваў паміж Украінай і Расіяй для Беларусі. Падрабязней – Наста Ільіна.