Першыя абмежаванні руху 9 траўня будуць звязаныя з ускладаннем кветак і вянкоў да Манументу Перамогі. Таму з 9:00 да 12:00 перакрыюць праспект Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да праспекту Машэрава.
Парад Дня Перамогі сёлета пачнецца а 20:30. Аднак рух у ваколіцах яго правядзення абмяжуюць яшчэ за некалькі гадзінаў да пачатку. Захада будзе датычыць праспекту Машэрава (ад вуліцы Даўмана да вуліцы Ціміразева) і праспекту Пераможцаў (ад вуліцы Мельнікайтэ да вуліцы Ігнаценкі).
Перакрываць дарогі ў Менску будуць і на маршруце руху вайсковай тэхнікі да месца правядзення параду. Калона з боку вуліцаў Старынаўскай і Заснавальнікаў выйдзе на праспект Незалежнасці, а пасля зверне на праспект Машэрава. У сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі запэўнілі, што рух тэхнікі зойме каля гадзіны. Пасля параду калона вернецца да месцаў сталай дыслакацыі – праз вуліцы Ціміразева і Сапёраў, праспект Пераможцаў, вуліцы Арлоўскую і Сурганава ды праспект Незалежнасці.
,,Сяргей Бабіч, началінік УДАІ ГУУС Менгарвыканкама:
- Будет ограничена остановка, стоянка транспортных средств при следовании этой колонны. по проспекту Машерова, также прилегающей территории – улицы Гвардейская, ул Тарханова, ул Игнатенко и улице Грибоедова.
Падчас вечаровай імпрэзы, што адбудзецца пасля параду, абмежаванні руху будуць на праспекце Машэрава, вуліцах Старажоўскай і Даўмана.
Агулам на 9 траўня ў Менску запланавана больш за 130 святочных актыўнасцяў. Дзве асноўныя гарадскія прасторы – каля Палацу спорту і на тэрыторыі Верхняга Гораду. Да таго ж, у паркавых зонах ува ўсіх раёнах сталіцы будуць працаваць больш за 20 пляцовак. Аднак трапіць у зоны святкавання можна будзе толькі пасля агляду сілавікоў. У гэты дзень у Менску будуць працаваць 160 пунктаў пропуску на 24 КПП.
Аляксандр Купчэня, начальнік ГУ МУС Беларусі:
- Для ветеранов ВОВ, людей с инвалидностью, граждан с малолетними детьми предусмотрены отдельные пункты пропуска – это шатры с оранжевым куполом. В режимную зону не будут допускаться граждане с запрещенными предметами. для удобства предусмотрена работа камер хранения, которые будут располагаться недалеко от пунктов пропуска.
Гэтак, на парад і ў зоны святкавання не прапусцяць людзей з любым відам зброі, а таксама з лёгкаўзгаральнымі рэчывамі і піратэхнікай, за выняткам запалак і запальнічак. Пад забаронаю таксама жывёліны, ровары й самакаты. Да таго ж, у святочныя прасторы не пройдуць людзі з алкагольнымі напоямі ды ў нецвярозым стане.
Ірына Юр'ева belsat.eu