Марк Фейгін назваў Лукашэнку галоўнаю перашкодаю для ўцягвання ў вайну. Але Расея не спыняецца і патрабуе поўнага далучэння РБ да РФ, кажа лідар «Паспалітага рушэння» Сяргей Бульба. Праўнік НАУ Міхаіл Кірылюк лічыць удар супраць NATO з Беларусі ў межах вучэнняў «Захад-2025» малаімаверным. Глядзіце новы «Двубой».
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:
- Гэта апошняя спроба Расеі ўцягнуць Беларусь у вайну!
- Сяргей Бульба: «Зяленскі ведае больш, а Расея патрабуе поўнага далучэння Беларусі»
- Ці ўцягне Расея ў вайну Беларусь? Іван Ступак, Віціс Юрконіс
- Аляксандр Лукашэнка не задавальняе Крэмль? Пры чым тут Назарбаеў і «Захад-2025»?
- Павел Латушка: «Захад-2025» павінен стварыць пагрозу для краінаў Захаду
- Завод вытворчасці дронаў і «Гомсельмаш» у Беларусі – легітымная цэль для ЗСУ?
- Марк Фейгін: «Сам Лукашэнка – перашкода ўцягвання ў вайну»
- Беларускія сілавікі і армія становяцца ўсё больш расейскімі
- Што рабіць беларусам?
- Як Расея трымае Лукашэнку на галодным пайку?
- Напад з Беларусі на сувалкаўскі калідор?
Глядзіце новае выданне праграмы «Двубой» кожны аўторак на канале «Белсат» у 20.20 у жывым эфіры або на Youtube-канале «Белсат News».