навіны

Расея 7 траўня атакавала Кіеў: двое загінулых і восем пацярпелых

Атака на Кіеў 7 траўня. Фотаздымкі Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацыяў Украіны (ДСНС)
Атака на Кіеў 7 траўня. Фотаздымкі Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацыяў Украіны (ДСНС)
podpis źródła zdjęcia

Рэшткі беспілотнікаў патрапілі ў жылыя дамы.

У Кіеве два чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу і трапляння абломкаў расейскіх беспілотнікаў у жылы дом у Шаўчэнкаўскім раёне, паведаміў мэр сталіцы Віталь Клічко. Яшчэ восем асобаў пацярпелі, чацвёра з іх шпіталізаваныя. Сярод іх трое дзяцей.


Як паведамілі ў Дзяржаўнай службе надзвычайных сітуацыяў Украіны (ДСНС), у Святошынскім раёне абломкі патрапілі ў дзевяціпавярховы жылы дом, загарэліся кватэры на верхніх паверхах. У Саломянскім раёне абломкі беспілотнікаў упалі на адкрытую тэрыторыю. У Дняпроўскім раёне беспілотнік таксама ўпаў на шматпавярховы жылы дом, часткова разбурыўшы перакрыцці на 29-м і 30-м паверхах, удакладнілі ў ДСНС.


Таксама ў ноч на 7 траўня пасля нападу Расеі на Запарожжа і некалькі паселішчаў вобласці пацярпелі чатыры асобы, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў. У выніку начной атакі разбураны прыватны дом, пашкоджаныя сем шматпавярховікаў і 14 прыватных дамоў, а таксама аб'екты інфраструктуры.


Днём раней мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што Расея адбіла атаку на Маскву трох беспілотнікаў. Аэрапорты «Унукава», «Дамадзедава» і «Жукоўскі» часова перасталі прымаць і адпраўляць рэйсы, там можна назіраць транспартавы калапс. Раней 6 траўня абмежаванні ўводзіліся ў аэрапортах шэрагу іншых гарадоў Расеі. Цягам дня яны вярнуліся да працы.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10