навіны

Фрыдрых Мэрц усё ж стаўся канцлерам Нямеччыны, хоць і з другой спробы

Фрыдрых Мэрц і Святлана Ціханоўская.
Фрыдрых Мэрц і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханноўскай
podpis źródła zdjęcia

Бундэстаг абраў Фрыдрыха Мэрца новым федэральным канцлерам Нямеччыны. Кандыдат ад Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага звязаў атрымаў падтрыманне 325 дэпутатаў пры неабходных 316. Гэта адбылося толькі з другой спробы, упершыню ў гісторыі ФРГ.

Нагадаем, што ў першым туры галасавання, што адбыўся раніцаю 6 траўня, Фрыдрых Мэрц набраў толькі 310 галасоў і не здолеў пераадолець планкі ў 316. Такі вынік стаўся беспрэцэдэнтным выпадкам у гісторыі ФРГ, раней усе канцлеры зацвярджаліся з першага разу.


Другі тур выбараў быў прызначаны на гэты ж дзень. У выніку колькасць галасоў паказала далікатны баланс у кааліцыі, якую складаюць ХДЗ/ХСЗ і Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны. Разам яны валодаюць 328 месцамі ў Бундэстагу з 630, але голасу не аддалі як мінімум тры дэпутаты, іхныя Імёны невядомыя, бо галасаванне было таемнае.


Хто такі Мэрц і што з ім чакае Нямеччыну?


Фрыдрых Мэрц стаўся кандыдатам на ролю канцлера краіны як лідар кааліцыі, што атрымала больш за палову месцаў у парламенце, на прапанову прэзідэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера.


Мэрц станецца дзясятым канцлерам у гісторыі ФРГ. Ён вядомы як прадстаўнік кансерватыўнага крыла ХДЗ, арыентаваны на бізнес палітык, крытык сацыяльна-ліберальнага курсу.


Не раз выказваўся на падтрыманне Украіны. Адзначаў, што Уладзімір Пуцін вядзе агрэсіўную вайну не толькі супраць Украіны, але і Еўропы, таму Нямеччыне патрэбная «змена парадыгмы ў палітыцы абароны».


Цяпер Мэрцу давядзецца кіраваць кааліцыйным урадам з сацыял-дэмакратамі, што можа стацца выпрабаваннем для абедзвюх сілаў. На фоне крызісу даверу да традыцыйных партыяў, уздыму «Альтэрнатывы для Нямеччыны» і сацыяльна-эканамічных праблемаў новы канцлер атрымлівае нестабільную і складаную палітычную спадчыну.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10