навіны

Прэм’ер-міністр Румыніі пайшоў у адстаўку пасля перамогі нацыяналістаў

Прэм’ер-міністр Румыніі Марчэл Чалаку падчас візіту на Даўнінг-стрыт 13 лістапада 2024 года ў Лондане, Вялікая Брытанія. Фота Ліяна Ніла / Getty Images
Прэм’ер-міністр Румыніі Марчэл Чалаку падчас візіту на Даўнінг-стрыт 13 лістапада 2024 года ў Лондане, Вялікая Брытанія. Фота Ліяна Ніла / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэм’ер-міністр Румыніі Марчэл Чалаку падаў у адстаўку, а ягоная Сацыял-дэмакратычная партыя пакіне ўрад пасля таго, як у першым туры прэзідэнцкіх выбараў перамог ультраправы кандыдат.

38-гадовы кандыдат Джорджэ Сімён, які падазраецца ў сувязях з расейскай ФСБ і якому забаронены заезд у Малдову і Украіну, атрымаў 40,9 % галасоў выбарцаў у нядзелю і, хутчэй за ўсё, пераможа ў другім туры галасавання 18 траўня. Ягоная перамога была ў значнай ступені абумоўленая народным незадавальненнем з адмены прэзідэнцкіх выбараў у канцы мінулага года.


57-гадовы прэм’ер Марчэл Чалаку прыйшоў да ўлады нядаўна, у складзе праеўрапейскай кааліцыі. У панядзелак партыі гэтай кааліцыі правялі пільныя сустрэчы, каб вызначыцца са сваімі далейшымі крокамі.

Прэм’ер-міністр заявіў калегам, што паколькі іх кааліцыя не змагла дасягнуць сваёй мэты і «не мае легітымнасці», яны мусяць выйсці з ураду, паведамляе Бі-Бі-Сі.


«Адная з гэтых дзвюх мэтаў правалілася», – растлумачыў Чалаку. – Я бачыў вынікі ўчорашняга галасавання, і яны сведчаць, што цяперашняя кааліцыя больш не мае легітымнасці ў гэтай форме».


Чакаецца, што Чалаку падасць заяву аб адстаўцы выканальніку абавязкаў прэзідэнта Іліе Балажану, які пасля гэтага прызначыць часовага прэм’ер-міністра.


«Пасля адстаўкі Марчэла Чалаку Румынія можа сутыкнуцца з палітычнай нестабільнасцю цягам 45 дзён», – папярэдзіла Элена Калістру з незалежнай румынскай маніторынгавай групы «Funky Citizens».


Гэта стварае небяспечны вакуум улады менавіта тады, калі Румынія мае найбольшую патрэбу ў стабільным кіраўніцтве. Партыя Чалаку ўваходзіла ў трохпартыйную кааліцыю, і прэм’ер-міністр заявіў сваім калегам, што яны аб’ядналіся з мэтаю мець агульнага кандыдата ў прэзідэнты і парламенцкую большасць.


Нагадаем, вынікі першага туру галасавання ў лістападзе 2024 года, у якім прарасейскі аўтсайдар Кэлін Джарджэску неадназначна ўтрымаў перамогу, ануляваў Канстытуцыйны суд краіны – у фінансаванні перадвыбарчай гонкі Джарджэску абвінавацілі Расею.


У Румыніі ў нядзелю 4 траўня праходзілі прэзідэнцкія выбары. Паводле падліку, большую колькасць галасоў атрымаў Джорджэ Сім’ён – 40,96 %. На другім месцы – 20,99 % – мэр Бухарэсту Нікушор Дан.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10