навіны

Албанія вярнула бязвіз для беларусаў, але толькі да канца турыстычнага сезону

Албанія
Албанія. Фота ілюстрацыйнага характару. Крыніца: sunkissed.com.ua
podpis źródła zdjęcia

Грамадзяне Беларусі могуць наведваць Албанію без візы на тэрмін да 30 дзён да 30 верасня 2025 года. Такая інфармацыя з’явілася на сайце албанскага Міністэрства замежных справаў. Раней паведамлялася, што краіна прыпыняе бязвіз з Беларуссю.

Мужчына займаецца парасэйлінгам (від воднага спорту, калі ўдзельнік падымаецца над вадою на спецыяльным парашуце, парасэйле, пры дапамозе чоўна) у Батумі, Грузія. 27 траўня 2024 года. Фота: Белсат
«А вы купаліся ў Паўночным Ледавітым акіяне?» Куды беларускія турфірмы клічуць у адпачынак Шуфлядка

У траўні 2024 года Албанія адмяніла бязвізавы ўезд паводле беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартоў.


24 траўня Афіцыйнае тэлеграфнае агенцтва Албаніі паведаміла аб прыпыненні дзеяння пагаднення з Беларуссю пра ўзаемнае скасаванне візаў. Урад ухваліў такую пастанову, падтрымаўшы Закон аб міжнародных пагадненнях у Албаніі на прапанову міністра Еўропы і замежных справаў.


Паводле Белстату, у 2024 годзе краіну наведалі толькі 67 арганізаваных турыстаў. Гэта можа быць звязана з санкцыямі і закрыццём неба для «Белавіі»: у 2019-м у Албанію ездзілі 3985 арганізаваных турыстаў.


Сярод беларусаў замежжа Албанія – адзін з кірункаў для стаматалагічнага турызму.


Грамадзяне Беларусі могуць трапіць без візы толькі ў 42 краіны (калі не лічыць Украіны, мяжа з якою закрытая, а таксама Гон-Конгу і Макаў у складзе Кітаю). Паводле «бязвізавай моцы» беларускі пашпарт цяпер на 50-м месцы ў свеце ў рэйтынгу «Passport Index».


З Албаніяй суседнічае ўсё яшчэ бязвізавая Чарнагорыя, але беларускія турыстычныя аператары прапануюць ляцець туды з Варшавы ці Вільні, а значыць, атрымліваць шэнгенскую візу.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10