Стала вядома, хто змусіў Лукашенку запрашаць пакістанцаў

HTML5 YouTube

Лукашэнка нарэшце знайшоў таго, хто паставіў яго ў такое безвыходнае становішча, калі ён вымушаны дзеля развіцця краіны запрашаць у краіну працоўных мігрантаў – пакістанцаў. Як думаеце, хто гэта?

Здагадацца не цяжка.

,,

«Я ўжо трэці раз паўтару публічна: апошнім часам у нас прадукцыйнасць працы ў тры разы ніжэйшая, чым у Еўразвязе. То бок у нас, па-народнаму кажучы, чалавек робіць у Беларусі ў тры менш, чым у Еўразвязе. Ну, калі ў нас хтосьці баіцца замежнікаў, ну трэба працаваць тады за траіх. Трэба працаваць хоць бы за дваіх», – абураўся Лукашэнка.


Што ж вы робіце, як жа так можна, крыжа на вас няма! Што ж вы чыніце! Гэта асабіста вы вінаватыя ў тым, што Лукашэнка вымушаны запрашаць пакістанцаў, вы і не хто іншы. Гэта вы – не хочаце працаваць, і нават горш. Ён да вас – з усёй душой, па-бацькоўску, а вы ў яе плюяце, у эканамічным сэнсе. Натуральна, ён вымушаны звяртацца да сяброўскіх пакістанцаў... На вас жа спадзеву ніякага!

Праблема, вядома, не ў вас, не ў людзях, што сумленна выконваюць сваю працу. Проста нехта трыццаць гадоў будаваў вось такую працаёмістую эканоміку, захоўваючы вельмі нізкапрадукцыйныя працоўныя месцы пад лозунгам «захаваем фамільнае срэбра». Не ведаеце, хто гэта зрабіў? 


Менавіта той, хто цяпер абвінавачвае беларускі народ у нежаданні працаваць. Усё, згадзіцеся, вельмі проста. Яшчэ ж ёсць, напрыклад, райвыканкамы, дзе сядзяць 70 чалавек і займаюцца вельмі важнымі рэчамі – ад ідэалогіі да сельскай гаспадаркі. 70 там, дзе ў літоўскім выканкаме – 17. І гэта таксама ўплывае на прадукцыйнасць. Як і самая вялікая ў Еўропе колькасць міліцыі ў разліку на душу насельніцтва. АМАП і ГУБАЗіК каштоўнасці не ствараюць. Таму і даводзіцца запрашаць пакістанцаў.


Проста – не слухайце яго. Беларусы – выключна адказная і працалюбная нацыя. За гэта нас цэняць у іншых краінах, што ў імперскай Расеі, што ў Польшчы, нам – зусім няма чаго ў гэтым сэнсе саромецца. 

Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • Дзе ў Беларусі не хапае працоўных рук?
  • Чым скончыўся прывоз бангладэшцаў у Беларусь?
  • У чым Беларусь абскакала Францыю?


belsat.eu