Коля Лукашэнка паказаў зорку свайго сэрца. Найлепшы адпачынак для лета-2025

HTML5 Youtube

Аляксандр Лукашэнка вінаваціць беларусаў у нізкай працаздольнасці, а мы падлічылі, як працуе кіраўнік Беларусі. Коля Лукашэнка знайшоў зорку сэрца: чаму сям’я супраць? Найлепшы адпачынак лета і тэхналогіі. Глядзіце «Навіны з будучыні» з Вольгай Старасцінай.

Так беларусаў яшчэ не абражалі. Нас – працавітых, таленавітых, разумных – Лукашэнка падзяліў на два гатункі: дармаеды і амаль дармаеды.

З векам Лукашэнку ўсё цяжэй хаваць тое, што насамрэч думаецца: «Чалавек робіць у Беларусі ў тры разы менш, чым у Еўразвязе».

Таму нас, «беларусаў-гультаёў», Лукашэнка павучае, як трэба рабіць: «Я магу па-народнаму сказаць, непапулярна: трэба працаваць за трох ці хоць бы за двух».

І сам паказаў прыклад, узяўшы рыдлёўку падчас суботніку. Што праўда, яміну для яго ўжо нехта іншы выкапаў. Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі зрабіў восем узмахаў рыдлёўкай – і на адпачынак. Яшчэ два – і зноў адпачываць. А пасля паклікаў на дапамогу дзвюх дзеўчын, потым яшчэ аднаго супрацоўніка з каманды. Калі ж дрэўца прыкапалі, на дапамогу прыйшлі яшчэ чатыры «таптачы».

«Вось ідэальная тэхналогія пасадкі дрэва», – падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Між іншым з адным саджанцам Лукашэнку дапамагалі ажно 10 асобаў. А пасля гэтага ён вінаваціць беларусаў, што ў нас прадуктыўнасць працы ўтрая ніжэйшая за ЕЗ.

 

Таму і ніжэй, Аляксандр Рыгоравіч, што там для паказухі арміі дармаедаў не трымаюць, вопратку для іх усіх адмысловую, каб на суботніку гадзінку пакрасавацца, не шыюць, дрэвы там адмыслоўцы хутка і спраўна саджаюць, а прэзідэнты дзяржаўнымі справамі займаюцца. Бо калі чалавек лайдачыць, тады і здаецца яму, што ўсе навокал – або гультаі, або дармаеды.

Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.


belsat.eu