навіны

У Нямеччыне прызналі экстрэмісцкай партыю, што заклікала выслаць украінскіх уцекачоў

Лагатып «Альтэрнатывы для Нямеччыны»
Лагатып «Альтэрнатывы для Нямеччыны». Фота: IMAGO / dts Nachrichtenagentur
podpis źródła zdjęcia

Партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD), вядомая сваімі ўльтраправымі і прарасейскімі заявамі, прызнаная ў Нямеччыне экстрэмісцкай арганізацыяй і пагрозаю для дэмакратыі, паведаміла Федэральнае ведамства ў абароне канстытуцыі.

Раней экстрэмісцкімі былі класіфікаваныя шэраг аддзяленняў AfD, у прыватнасці, моладзевае крыло партыі. Самую партыю падазраюць у экстрэмізме з 2021 года.


Паводле Федэральнага ведамства Нямеччыны ў абароне канстытуцыі, «Альтэрнатыва для Нямеччыны» сістэматычна парушае прынцып павагі да чалавечай годнасці, а яе ідэалогія будуецца на этнічным разуменні народу і адмаўляе раўнапраўе немцаў з мігрантамі, асабліва з мусульманскіх краінаў.

,,

«Канцэпцыя народу, заснаваная на этнічнай прыналежнасці і паходжанні, якая пераважае ў партыі, несумяшчальная са свабодным дэмакратычным парадкам», – заявіла нямецкая служба ўнутранай выведкі.


Акцыя пратэсту супраць «AfD». Надпіс на англійскай мове: «Надзея і супраціў». Каля Брандэнбургскай брамы ў Берліне, Нямеччына. 25 студзеня 2025 года. Фота: Stefan Müller / Flickr, CC BY-NC 2.0
Ультраправыя ў Бундэстагу? Чаму адны баяцца «Альтэрнатывы для Нямеччыны», а другія за яе галасуюць Аналітыка

Статус экстрэмісцкай арганізацыі азначае, што партыя прызнаная таксама неканстытуцыйнай. Гэта дазволіць уладам лепш кантраляваць яе дзейнасць.


У лютым 2025 года на пазачарговых выбарах у Бундэстаг партыя заняла другое месца – гэта быў рэкордны ў яе гісторыі вынік. Лідар кансерватыўнага блоку ХДС / ХСС, які перамог на выбарах, будучы канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц заявіў, што не будзе супрацоўнічаць з AfD падчас фармавання ўрадавай кааліцыі.


«Альтэрнатыва для Нямеччыны» выступае за адмену санкцыяў супраць Расеі, паставак зброі ва Украіну, аднаўленне энергетычнай супрацы з Расеяй.


Баварскае аддзяленне ўльтраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) выступала з заклікам выслаць украінскіх уцекачоў з краіны.


Дэпутат ад «Альтэрнатывы для Нямеччыны» Ёрг Дорнаў увосень 2020 года заснаваў у Беларусі кампанію «Цыбулька-Бел». Пазней высветлілася, што Дорнаў падпісаў пагадненне з лідскім ЦІПам, паводле якога прадугледжвалася прыцягненне беларускіх палітвязняў да працы на ягонай плантацыі цыбулі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10