навіны

Расейскі акупант заявіў на БТ, што хоча, каб Беларусь страціла незалежнасць

Уладзімір Бадэлан. Фота: pozirk.online
Уладзімір Бадэлан. Фота: pozirk.online
podpis źródła zdjęcia

Прадстаўнік расейскіх акупацыйных уладаў у Херсонскай вобласці Украіны, намеснік «губернатара» Уладзімір Бадэлан у інтэрв'ю беларускаму дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1» расказаў, што марыць пра тое, каб Беларусь перастала быць незалежнай дзяржаваю. Увагу на гэта звярнула выданне «Позірк».

Уладзімір Бадэлан расказаў, што нарадзіўся ў Савецкім Саюзе і не бачыць розніцы паміж беларусамі, расейцамі, украінцамі або казахамі.

,,

«Мы перадусім бачым сяброў, партнёраў, родных нашых, так скажам, сямейных сяброў з тэрыторыяў вось такіх менавіта дзяржаваў, як Беларусь, спадзяюся, у будучыні і суседніх іншых краінаў, якія сёння пакуль яшчэ ёсць незалежнымі – асобныя дзяржавы. Але ў будучыні, думаю, што мы ўсе будзем зноўку абʼядноўвацца і выбудоўваць адно вялікае грамадства», – сказаў ён.


Плакат да святкавання 80-й гадавіны Сталінградскай бітвы ў Валгаградзе, Расея. 24 студзеня 2023 года. Фота: Kirill Kudryavtsev / AFP / East News
Сталінград, Яжоўск, Берыеўск, Цанаўск…Чаму набірае папулярнасць сталінізацыя? Меркаваннi

Паводле яго, кожны «расейскі жаўнер» і «беларускі чалавек» стаяць «на варце міру з белага боку».

Марзалюк пад атакаю «русского мира»

У сваю чаргу выданне «Reform.news» адзначае, што загадчык аддзелу Украіны Інстытуту краінаў СНД Іван Скорыкаў абвінаваціў беларускага дэпутата і гісторыка Ігара Марзалюка ў распаўсюдзе фэйкаў падчас выступу на міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, што праходзіў 28-29 красавіка ў Валгаградзе.

Галоўная прэтэнзія Скорыкава «палягае ўсё ж на тым, што Марзалюк адмовіўся падчас форуму начапіць «георгіеўскую стужку». Беларускага дэпутата за гэта ён назваў «змагаром-нацыстам» і «бэчэбэшнікам, які пераабуўся».

Нагадаем, што ў Валгаградзе нават Аляксандр Лукашэнка мусіў апраўдвацца перад Уладзімірам Пуціным даводзіць, што ў Беларусі зусім не забараняюць расейскага сімвалу вайны, а проста маюць свой уласны. Пуцін не зразумеў гэтага тлумачэння, але пагадзіўся.

Між тым гэтай вясною ў Беларусі пад пераслед трапілі некаторыя прарасейскія актывісты. Сярод іх – вядомая даносчыца Вольга Бондарава.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10