Дэмакратычныя лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская 1 траўня вылецела з візітам у Злучаныя Штаты Амерыкі. У кароткім відэа яна расказала пра мэты візіту і запланаваныя сустрэчы.
Паводле Святланы Ціханоўскай, у праграме візіту – Вашынгтон, а таксама штаты Арызона і Тэхас.
,,«Нашая мэта – вярнуць Беларусь у амерыканскі парадак дня і нагадаць, што свабода Беларусі – гэта і пытанне рэгіянальнай бяспекі, і цікавасць саміх ЗША. Мы сустрэнемся з прадстаўнікамі новай адміністрацыі, сенатарамі, кангрэсменамі, экспертнай супольнасцю. Мы будзем абмяркоўваць наступныя крокі ў вызваленні палітвязняў, захаванне падтрымання для нашых медыяў, працяг стратэгічнага дыялогу ЗША. Злучаныя Штаты Амерыкі – наш партнёр і саюзнік», – распавяла яна.
У праграму таксама ўваходзяць сустрэчы з беларускай дыяспарай.
Нагадаем, што 30 красавіка быў вызвалены беларускі палітвязень з амерыканскім грамадзянствам Юрась Зянковіч. Дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў адзначыў з гэтай нагоды, што «Беларусь вызваліла яшчэ аднаго несправядліва затрыманага грамадзяніна ЗША».
Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант падкрэсліла, што палітзняволенага выпусцілі на просьбу Адміністрацыі прэзідэнта ЗША. У той жа час палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман адзначыў, што Эйсмант, «мякка кажучы, хітруе», бо ў Зянковіча ёсць і грамадзянства Беларусі, якое для беларускіх уладаў мусіць пераважаць над амерыканскім.
Якуб Хруст belsat.eu