навіны

Стрыжак расказаў пра новую тактыку сілавікоў у дачыненні тых, хто вяртаецца ў Беларусь

Аўтобус «Intercars» на вакзале «Варшава Заходняя». Варшава, Польшча. 8 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
Аўтобус «Intercars» на вакзале «Варшава Заходняя». Варшава, Польшча. 8 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак расказаў пра новую тактыку сілавікоў, што тыя ўжываюць у дачыненні беларусаў, якія вяртаюцца на радзіму і маюць «пратэставы бэкграўнд».

Чытайце таксама:
Пункт пропуску «Берасце», чарга на ўезд у Беларусь. 30 красавіка 2025 года. Фота: Gpk.gov.by

100 гадзін на «Берасце – Тэрэспаль». Што адбываецца на мяжы?

«Акрамя класічных затрыманняў на мяжы ці арыштаў троху пазней пасля прыезду дадому, цяпер сілавікі пачалі ўжываць тактыку завядзення крымінальнай справы і абмежавання выезду для фігуранта. То бок чалавек не ў СІЗА, але пад следствам і з абмежаваннем выезду», – адзначыў ён.

Кіраўнік фонду «BYSOL» таксама заклікаў тых, хто сам або чые блізкія трапілі ў такую сітуацыю, тэрмінова звяртацца ў фонд па дапамогу.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», за першыя паўтара месяца 2025 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. З аднаго рэйсавага аўтобуса з Літвы ці Польшчы могуць зняць адразу некалькі асобаў. Прычынай могуць стацца «экстрэмісцкія» рэпосты і падпіскі ў сацыяльных сетках, фота з пратэстаў у воблачным сховішчы, данаты, а таксама гісторыя пошуку ў Google. Таксама пад дадатковыя правяранні на мяжы трапляюць людзі, якія раней затрымліваліся на акцыях пратэсту і ўлучаныя ў базу «БЕСпорядки», і тыя, хто даўно не жыве ў Беларусі. Не менш як восем беларусаў былі затрыманыя, калі ехалі на радзіму на навагоднія і калядныя святы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10