Naviny

Мельнікава магла паляцець на Кубу, бо ўжо адпачывала там раней і збіралася ў новы адпачынак – Азараў

Анжаліка Мельнікава ў Лондане
Анжаліка Мельнікава ў Лондане, Аб'яднанае Каралеўства. 27 снежня 2024 года. Фота: Anzhelika Melnikova / Facebook

Больш за два месяцы невядома, дзе спікерка Каардынацыйнай рады. Кіраўнік «BYPOL» лічыць найбольш імавернаю версіяй знікнення такую: Мельнікава паляцела адпачываць на Кубу, там яе затрымалі і перадалі ў Беларусь.