Фота былога палітзняволенага Юрася Зянковіча апублікавала ў сваім акаўнце Х жонка намесніка адмысловага пасланніка ЗША ва Украіне Джона Коўла.
На фотаздымку – Юрась Зянковіч са сцягам ЗША побач з Джонам Коўлам.
,,«Мой муж Джон Коўл, намеснік адмысловага пасланніка Белага дому ва Украіне, сёння быў у Беларусі, каб вывезці аднаго амерыканца», – напісала Грэта Ван Састэрэн.
На здымку відаць, што Юрась Зянковіч відавочна паправіўся з моманту, калі яго дэманстравала лукашэнкаўская прапаганда ў верасні 2024 года. У студзені 2025-га яго таксама паказвалі ў ОНТ, але відавочна ўжо не ў інтэр’еры СІЗА КДБ. Як мяркуюць, здымалі ў менскім гатэлі «Еўропа».

Пра вызваленне Зянковіча, які мае амерыканскае грамадзянства, з калоніі ў Беларусі паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб'ёў 30 красавіка. Намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША ў еўрапейскіх справах Крыс Сміт заявіў, што вызваленне «было аднабаковым жэстам уладаў Лукашэнкі», якія імкнуцца палепшыць стасункі з ЗША.
Раман Шавель belsat.eu