навіны

Замаразкі! На травеньскія святы ў Беларусі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: БелТА
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

У чацвер на большай частцы краіны будзе моцны вецер, а ў пятніцу – нават замаразкі.

Белгідрамет абвясціў пра аранжавы ўзровень небяспекі на травеньскія святы. У чацвер 1 траўня практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі будзе штармавы вецер з парывамі да 15–20 м/с, а ў Менску – да 15–18 м/с. Тэмпература таксама ўпадзе: 1 траўня яна будзе вагацца ад плюс 7 °С у Віцебску да плюс 18 °С у Берасці, але праз вецер усюды будзе адчувацца значна халадней.


А ноччу ў пятніцу 2 траўня рэзка пахаладае: на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі да мінус 5°С, у Менску – да мінус 3°С. Так што накрывайце сваю расаду, якая праз холад можа загінуць.


Як падрыхтавацца да штармавога ветру:


  • Прыбярыце з двара і гаўбца ўсе рэчы, якія можа панесці ветрам, у закрытыя памяшканні;
  • Абрэжце сухія галінкі і дрэвы, што могуць зламацца і зваліцца на нешта каштоўнае;
  • Аўтамабіль пастаўце ў гараж або прыпаркуйце яго далей ад дрэваў;
  • На вуліцы ўважліва глядзіце па баках і не стойце пад хісткімі збудаваннямі ці дрэвамі.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10