навіны

«Дэталі застануцца ў межах ватыканскіх сценаў». Дарадца Ціханоўскай пра размову з менскімі чыноўнікамі

Дзяніс Кучынскі
Дарадца ў пытаннях дыпламатыі лідаркі дэмсілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане. 26 красавіка, 2025 года. Фота: @tsikhanouskaya / Telagram
podpis źródła zdjęcia

Размова паміж прадстаўнікамі дэлегацыяў дэмакратычных сілаў Беларусі і менскіх уладаў сапраўды адбылася ў Ватыкане, але дэталі размовы не варта агучваць публічна. Пра гэта расказаў «Белсату» дарадца лідаркі дэмсілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай у пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.

Дзяніс Кучынскі ўзначальваў дэлегацыю дэмсілаў у Ватыкане.

,,

«Магу пацвердзіць, што размова з Сергеенкам [старшынём Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергеенкам] і Амбразевічам [афіцыйным амбасадарам Беларусі пры Святым Пасадзе Юрыем Амбразевічам] у Ватыкане адбылася. Але хачу адзначыць, што не ўсе тэмы ці дэталі размовы варта агучваць публічна, таму няхай яны застануцца ў межах ватыканскіх сценаў», – сказаў Кучынскі.


Ён адзначыў, што перадусім усе дэлегацыі сабраліся ў Ватыкане 26 красавіка на пахаванні Папы Рымскага Францішка, каб выказаць сваю пашану.


Таксама Кучынскі падзяліўся планамі дэмсілаў на 21 траўня – Дзень палітвязня ў Беларусі.


«Мы плануем шэраг акцыяў салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Безумоўна, гэта наша маральнае абавязанне трымаць пытанне беларускіх палітвязняў у міжнародным парадку дня. Мы будзем прыцягваць максімальную ўвагу да тэмы беларускіх палітвязняў з нашымі міжнароднымі партнёрамі. І на кожнай сустрэчы, на якой прысутнічае нашая абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская, яна паднімае пытанне беларускіх палітычных зняволеных», – дадаў Кучынскі.


Святлана Ціханоўская была запрошаная і на пахаванне Папы Рымскага Францішка, але была вымушаная адмовіцца праз запланаваныя раней важныя сустрэчы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10