навіны

Чаму Лукашэнка перастаў крытыкаваць «крэпкіх хазяйственікаў»?

Чыноўнікі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чыноўнікі падчас сёмай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, 25 сакавіка 2025 года. Скрынштот відэа Белта/youtube
podpis źródła zdjęcia

Апошнім часам Лукашэнка дапусціў шэраг выказванняў, якія, як нярэдка гэта бывае, можна інтэрпрэтаваць на розны лад. Але кідаецца ў вочы, што ён перастаў распякаць, як тое было раней, сваіх чыноўнікаў. З чым гэта звязана? Спрабуюць разабрацца Паўлюк Быкоўскі і Валер Кавалеўскі ў праграме «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Былы «міністр» Аб’яднанага пераходнага кабінету, а сёння кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Валер Кавалеўскі кажа, што ўнутры рэжыму існуе канфлікт, які ўплывае на развіццё ўсёй сістэмы. У той жа час ён зазначае «станоўчыя» змены, як, напрыклад, амаладжэнне ўраду і спробы перанакіраваць частку паўнамоцтваў на мясцовае самакіраванне. «І гэта паказвае, што нейкае асэнсаванне неабходнасці пераменаў у Беларусі адбываецца. Разам з тым усё гэта стварае сур’ёзны ўнутраны канфлікт пра тое, чаго насамрэч хацеў бы Лукашэнка».

На канфлікт паміж гаспадарнікамі і сілавікамі звярнуў увагу і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, які кажа, што Лукашэнка спрабуе перадаць сваім чыноўнікам не больш улады, а больш адказнасці. Гэтай думкі прытрымліваецца і Арцём Шапараў:

,,

«Лукашэнка гатовы падзяліцца не ўладай з чыноўнікамі – Лукашэнка хоча падзяліцца з чыноўнікамі адказнасцю ў той момант, калі эканоміка Беларусі рассыпаецца і сабраць яе вельмі складана. Мы гэта з вамі выдатна бачым. Тут яны бяруцца за бульбу, тут знікаюць агуркі. Гэта як стары мэм ад Лукашэнкі: узяўся за яйкі – малако прапала. Ці наадварот. То бок ніхто не кажа пра тое, каб аддаць уладу, каб нехта яшчэ прымаў якія-небудзь пастановы, нават калі Лукашэнка супраць такіх дзеянняў. Стоп! Ні ў якім разе нават не пасяляйце такія думкі ў галаву. Лукашэнка гэтага не дапусціць. Улада – гэта адзінае, што яму сёння трэба».


Валер Кавалеўскі. Скрыншот: Двубой
Валер Кавалеўскі. Скрыншот: Двубой

Паўлюк Быкоўскі папярэджвае: не варта спадзявацца і на тое, што Аляксандр Лукашэнка мог бы рыхтаваць пераемніка ў выглядзе аднаго са сваіх сыноў. Бацька выдатна ведае хібы сваіх дзяцей, а таксама тое, што з’яўленне пераемніка можа прывесці да калапсу ўнутры рэжыму:

,,

«Бо ён, напэўна, лепей ведае іх недахопы, іх слабасці. І што як толькі ён прызначыць гэтую асобу пераемнікам, адразу з’явіцца камарылля, якая пачне дурыць яму галаву і яшчэ пры жывым Акелу, які яшчэ не зусім прамахнуўся, будуць рабіць нейкі пераварот у сістэме. Таму ён не дазваляе гэтага».


Паўлюк Быкоўскі. Скрыншот: Двубой
Паўлюк Быкоўскі. Скрыншот: Двубой

Але чаму Аляксандр Лукашэнка змяніў стаўленне да «крэпкіх хазяйственікаў» і не склікаў да гэтага часу Усебеларускі народны сход? Глядзіце новае выданне праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:



belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10