навіны

«Кавуновы батальён» Лукашэнкі

img
Аляксандр Лукашэнка разам з дзяўчатамі збірае кавуны на прысядзібным участку. 29 жніўня 2019 года. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

У кожнага аўтарытарнага рэжыму ёсць свая «жаночая вітрына». У Лукашэнкі яна асаблівая: мадэльны выгляд, статусныя ролі і поўная адсутнасць публічнай біяграфіі. Уладлена Зайцава, Кацярына Гумянюк, Дар'я Шманай і іншыя жанчыны, якіх ён збірае разам некалькі разоў на год... На аснове звестак кіберпартызанаў расследавальнікі «Бюро» высветлілі, як час, праведзены ў кампаніі Лукашэнкі, канвертуецца ў прэстыжныя пасады і манетызуецца ў высокія заробкі.

Штогадовы збор кавуноў і бульбы – галоўны восеньскі рытуал Лукашэнкі, які ён здзяйсняе разам са сваімі фаварыткамі.


Расследавальнікі «Бюро Медыя» апублікавалі расследаванне пад назваю «Кавуновы батальён», у якім паказалі, якімі жанчынамі атачае сябе Лукашэнка на гэты момант. Агульнае правіла – палітычная лаяльнасць і адбор праз конкурсы прыгажосці:

,,

«Няма нейкіх вострапалітычных пытанняў. Глабальна іх не просяць нават прадэманстраваць таленты і вастрыню свайго розуму. Яскравы прыклад, калі ўдзельніцу спыталі, які салат гатаваў Лукашэнка на нейкай званай вячэры», – канстатуе Ксенія Вязнікоўцава, журналістка «Бюро Медыя».


Журналісты вылучылі сем фаварытак, якія суправаджаюць Лукашэнку на «Славянскім базары», спартовых і палацавых імпрэзах.


Першая – Уладлена Зайцава, якая з былой мытніцы вырасла ў галоўную дарадцу ў прыёмнай Лукашэнкі. Зарабляе амаль чатыры тысячы рублёў на месяц.


Яшчэ адна дарадца – Кацярына Гумянюк – былая студэнтка Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту. Кіруе званкамі Лукашэнкі. Найбліжэйшая да яго ў публічным свеце – стаяла на парадзе 2020 года.


Трэцяя – Дарʼя Шманай – пераможца конкурсу «Каралева Вясна» ў 2014 годзе, якая пазней, паводле розных крыніцаў, скарыла і Лукашэнкава сэрца. Працавала ў ягонай Адміністрацыі. Крыніца «Бюро» цвердзіць:


«Каб было пацвярджэнне плацяжоў у ФСАН, стаж і гэтак далей, фармальна захоўваецца віртуальнае працоўнае месца ў Міністэрстве замежных справаў і выплачваецца заробак, эквівалентны пасадзе».


У «кавуновым батальёне» заўважылі і першую настаўніцу Мікалая Лукашэнкі Марыю Багамолаву, якая потым не цягнула грошай наўпрост з бюджэту. Рабіла кар'еру ў праўладных бізнесоўцаў Машэнскага і Гуцэрыева.


Пятая – Аліна Роскач – фіналістка конкурсу «Міс Беларусь», якая цяпер працуе ў кампаніях, звязаных з «гаманцом» Лукашэнкі Сяргеем Цяцерыным.

Марыя Васілевіч пасля перамогі ў конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь». Менск, Беларусь. 4 траўня 2018 года. Фота: БелТА
Марыя Васілевіч пасля перамогі ў конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь». Менск, Беларусь. 4 траўня 2018 года. Фота: БелТА

Перадапошняя ў спісе – віцэ-міс Дарʼя Краўчук, якую таксама прыстроілі ў кампанію набліжаных да Лукашэнкі бізнесоўцаў – «Тытунь-Інвест» Паўла Тапузідыса.

 

І бадай адзіная сярод былых фаварытак, каму далі палітычную пасаду дэпутаткі і дазволілі прамаўляць у мікрафон, – пераможца «Міс Беларусь – 2018» Марыя Васілевіч – сышла ў фармацэўтычны бізнес. Такім чынам, кар'ера гарантаваная ім усім...


«Бо ў сацыяльнай іерархіі ты займаеш дастаткова высокае становішча. Але не будзем забывацца, што гэта жанчыны, і нават такія, як Качанава ці Ярмошына, дастаткова важкія фігуры – яны ўсё роўна будуць ніжэйшыя, чым нейкі там трэцярадны міністр», – кажа Ксенія Вязнікоўцава.


Лукашэнка не хавае сваіх патрыярхальных поглядаў, што адбіваецца на ўсім дзяржаўным апараце і на грамадстве ў цэлым, кажа паліталагіня Аліна Харысава. Чаму гэтыя жанчыны вядуць непублічны лад жыцця?

,,

«Калі даць дастаткова медыйнай прысутнасці гэтым жанчынам, то будуць узнікаць пытанні, а чаму і як яны атрымалі гэтую сваю пасаду? Гэта будзе выклікаць пытанні як у беларускага грамадства, так і ў людзей, якія, магчыма, прэтэндавалі на гэтыя пасады», – мяркуе Аліна Харысава.


«Бюро» падкрэслівае, што школа прыгажосці зрабілася кузняй кадраў для службы дзяржаўнага пратаколу, дзе прэферэнцыі – адаптаваныя да лукашэнкавкага густу.

 


Юлія Цяльпук belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10