навіны

Лукашэнка апраўдваўся перад Пуціным за забарону георгіеўскай стужкі. Пуцін не зразумеў

Уладзімір Пуцін на парадзе ў Маскве
Уладзімір Пуцін на парадзе ў Маскве, Расея. 9 траўня 2023 года. Фота: Екацярына Штукіна / Kremlin.ru
podpis źródła zdjęcia

Лукашэнка даводзіў Пуціну, што ў Беларусі зусім не забараняюць расейскага сімвалу вайны, а проста маюць свой уласны. Пуцін не зразумеў гэтага тлумачэння, але пагадзіўся.

Студэнты, якіх вывелі сустракаць картэж Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Валгаград, Расея. 29 красавіка 2025 года. Фота: Блокнот Волгоград / VK
Машына збіла адну з сагнаных сустракаць картэж Лукашэнкі і Пуціна ў Валгаградзе студэнтак – «Новая газета Европа» навіны

Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка зноў выправіўся з візітам у Расею, дзе разам з Уладзімірам Пуціным узяў удзел у форуме, прысвечаным «абароне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны». На сустрэчы з Пуціным Лукашэнка закрануў тэму забароны ў Беларусі расейскай георгіеўскай стужкі і акцыі «Несмяротны полк» («Бессмертный полк»).


Відэа са словамі Лукашэнкі пра гэта перадаў ананімны Telegram-канал «Пул Первого», які выконвае функцыі прэс-службы Лукашэнкі. Палітык гаварыў надзвычай блытана:

«Наперадзе вялікае свята, я забыўся сказаць падчас выступу. Там у нас некаторыя таварышы, ну і ў Расеі: вось, георгіеўскія стужкі, памяць і гэтак далей… Проста вы, мабыць, забыліся, дзякуючы, дарэчы, Вам, калі Вы шэсце "Несмяротнага палка" адкрывалі, мы ў Беларусі гэтым шляхам пайшлі. Але моладзь – моладзь! – паралельна з георгіеўскімі стужкамі і шэсцем палка… У нас называюць "Беларусь памятае". Шэсце "Несмяротнага палка" ў Беларусі – "Беларусь памятае". І ніхто не забараняе ні ў якім разе георгіеўскіх стужак. Хаця я пацікавіўся гісторыяй. Раю, вось вазьміце, хай вам гісторыкі дадуць усю інфармацыю георгіеўскай стужкі. Таму мы гэтага не адмаўляем, хаця своеасаблівая ўсё ж такі гісторыя ў гэтай георгіеўскай стужкі. У нас гэта колеры нашага, як многія нас папракаюць, савецкага сцяга. Ну, на рэферэндуме прынялі такое рашэнне. І шэсце "Беларусь памятае", падобнае на вашае шэсце першае, у якім мы бралі [удзел], "Несмяротнага палка". Нічога дрэннага не бачу, калі хтосьці хоча георгіеўскую стужку, хтосьці хоча "Беларусь памятае", гэтыя знакі. Разам ідуць! Ніхто там нічога не дзеліць. Ну, камусьці ж трэба на гэта пашумець. Таму не звяртайце на гэта ўвагі, у нас ідэя абсалютна аднолькавая. Вы нашыя ідэі ведаеце, мы ведаем, расейская ідэя – гэта адзіная айчына. Як я кажу, ад Берасця да Уладзівастоку ў нас адна айчына. Ну, так атрымалася, не з нашай волі, што тут дзве дзяржавы ўтварыліся. І мы мусім зрабіць усё, каб нашыя адносіны на гэтай айчыне былі яшчэ цяснейшыя, чым ва ўнітарнай дзяржаве. І мы з Вамі нямала ў гэтым зрабілі. Я ўпэўнены, што нашыя дзеці і іншыя пакаленні яшчэ ацэняць тое, што мы тут мучымся, робім, і нам няпроста. І злева, і справа нас бамбяць. І ўсе нашыя рашэнні – яны ж накіраваныя на адзінства нашых народаў. Гэта вельмі важна напярэдадні гэтай святой даты. Таму дзякуй Вам за гэтую магчымасць».

Георгіеўская стужка і спрынт наперадзе паравоза Меркаваннi

Пуцін на гэта адказаў, што «не вельмі разумее», што Лукашэнка сказаў пра георгіеўскую стужку, а толькі здагадваецца, пра што казаў Лукашэнка. І цалкам пагадзіўся з тым, што «сімвалы могуць быць крыху розныя», але важна, што за імі стаіць «агульная гісторыя».


Георгіеўская стужка – стужка з чорнымі і жоўтымі або аранжавымі палосамі, якая пайшла ад ордэну Святога Георгія, заснаванага ў Расейскай імперыі ў 1769 годзе для ўзнагароджвання афіцэраў за заслугі на полі бою і выслугу. Падчас грамадзянскай вайны ў Расеі чорна-залатыя стужкі выкарыстоўваліся ў Белай арміі, якая зазнала паразу ад Чырвонай арміі. У часе Другой сусветнай вайны ў СССР стужку такіх колераў пачалі выкарыстоўваць на нагрудным знаку «Гвардыя», стужка зрабілася гвардзейскаю. Пазней стужка пачала з’яўляцца на іншых узнагародах, звязаных з Другой сусветнай вайной. Пасля распаду СССР яна зрабілася адным з асноўных сімвалаў святкавання Дня Перамогі ў Расеі.


Пасля нападу Расеі на Украіну ў 2014 годзе стужка пачала ўжывацца як сімвал расейскай агрэсіі. Нярэдка гэты знак выкарыстоўвалі бяздумна: напрыклад, у Расеі абураліся тым, што георгіеўскую стужку прапаноўвалі татуяваць на сабаках.


У Беларусі не было афіцыйнай забароны георгіеўскай стужкі, як ва Украіне, Латвіі, Літве і Малдове, але ўлады пагаджаліся са скаргамі на яе выкарыстанне, а асобныя ідэолагі забаранялі карыстацца ёй. Збольшага яе проста не віталі, а замест яе выкарыстоўвалі іншую стужку: у 2015 годзе прасоўвалі і ўжывалі на афіцыйным узроўні чырвона-зялёную стужку з кветкай яблыні. Гэтак жа георгіеўскую стужку замянілі ўласнай вынаходкай у Казахстане і Кыргызстане.


Расейскую акцыю «Несмяротны полк» (шэсце з партрэтамі ветэранаў Другой сусветнай вайны, а часам з партрэтамі Іосіфа Сталіна, Уладзіміра Леніна і імператара Мікалая ІІ) прарасейскім актывістам у Беларусі то дазвалялі, то не дазвалялі. На афіцыйным узроўні перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне ў Беларусі адзначалі акцыямі пад назвай «Беларусь памятае».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10