Naviny

Украінскую журналістку закатавалі да смерці ў расейскім палоне. Расследавальнікі раскрылі падрабязнасці

Плакат праекту расследавання забойства Вікторыі Рошчынай
Плакат праекту расследавання забойства Вікторыі Рошчынай. Выява: Forbiddenstories.org

Украінская журналістка Вікторыя Рошчына прынамсі чатыры разы ездзіла на акупаваныя Расеяй тэрыторыі Украіны, каб расказаць пра ўмовы жыцця ў акупацыі. У ліпені 2023 года яе ўзялі ў палон. У лютым 2025 года ва Украіну вярнулі ейнае цела са слядамі катаванняў.