навіны

Машына збіла адну з сагнаных сустракаць картэж Лукашэнкі і Пуціна ў Валгаградзе студэнтак – «Новая газета Европа»

img
Студэнты, якіх вывелі сустракаць картэж Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Валгаград, Расея. 29 красавіка 2025 года. Фота: Блокнот Волгоград / VK
podpis źródła zdjęcia

Лукашэнка прыляцеў у Валгаград на сустрэчу з Пуціным. На шляху іхнага картэжу пашыхтавалі навучэнцаў. З невядомых прычынаў замест картэжу паехаў парад вайсковай тэхнікі. Адна з машынаў збіла студэнтку, сцвярджае «Новая газета Европа».

Уладзімір Пуцін прымае Аляксандра Лукашэнку ў Крамлі. Масква, Расея. 13 сакавіка 2025 года. Фота: Кристина Кормилицына / МИА «Россия сегодня» / Kremlin.ru
Лукашэнка ўключыў прарасейскасць на максімум? Хоча газу ці захавання рэштак самастойнасці? Адказвае Дракахруст Аналітыка

Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка зноў выправіўся з візітам у Расею, разам з Уладзімірам Пуціным узяў удзел у форуме, прысвечаным «абароне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны». Перад праездам іхнага картэжу адбылося дарожнае здарэнне, пацярпела дзяўчына, расказвае «Новая газета Европа».


Паводле выдання, навучэнцаў сагналі сустракаць картэж Лукашэнкі і Пуціна, але з невядомай прычыны перад картэжам пусцілі вайсковую тэхніку. Нечаканасць адзначалі нават мясцовыя медыі: думалі, студэнты будуць сустракаць картэж кіраўнікоў дзяржаваў.


Адна са студэнтак расказала, што калона вайсковай тэхнікі складалася з усяго некалькіх машынаў і аднаго танка. Калі «ім памахалі», студэнтка педагагічнага ўніверсітэту (ВГСПУ) вызірнула паглядзець, ці не едзе яшчэ хтосьці. Яе збіла машына, дзяўчыну адвезлі ў лякарню.


«Белсату» не ўдалося знайсці незалежны пераказ гэтай гісторыі ў мясцовых чатах і пабліках. Але жыхары Валгаграду расказваюць, што ў дзень прыезду Пуціна і Лукашэнкі сапраўды перакрывалі вуліцы, ладзілі праезд вайсковай тэхнікі, глушылі мабільны інтэрнэт.


Лукашэнка правёў 29 красавіка перамовы з Пуціным і выступіў на форуме «Саюзнай дзяржавы» пад назваю «Великое наследие. Общее будущее». Пуцін прапанаваў стварыць супольную беларуска-расейскую камісію ў «захаванні гістарычнай памяці, каб прасоўваць афіцыйную расейскую версію гісторыі Другой сусветнай вайны. Лукашэнка паабяцаў «зубамі ўчапіўшыся» захоўваць афіцыйную версію «гістарычнай памяці». Пуцін запрасіў яго на парад 9 траўня ў Маскве.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10