Вайна

Як мінімум 96 беларусаў загінулі ва Украіне за Расею. Прынамсі аднаго расстралялі расейцы ж

Расейскія вайскоўцы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: function.mil.ru
Расейскія вайскоўцы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: function.mil.ru
podpis źródła zdjęcia

Колькасць нарадзінцаў Беларусі, якія ваююць у складзе расейскіх войскаў ва Украіне, можа быць рэкорднай. Прынамсі кожны восьмы з іх ужо загінуў. У тым ліку ад рук расейскіх жа вайскоўцаў.

Як адзначае ўкраінскі праект «Хачу жыць», на пачатак 2025 года ў складзе расейскіх войскаў налічвалася прынамсі 742 найміты з пашпартам Рэспублікі Беларусь.

,,

«У спіс, вядома ж, трапілі далёка не ўсе. З улікам наяўнасці грамадзянаў РБ, якія таксама маюць расейскі пашпарт і не значацца як «легіянеры», рэальная колькасць беларусаў, якія ваююць супраць Украіны, цалкам можа быць рэкорднаю», – заявілі ў праекце.


Чытайце таксама:
Байцы ПКК ускладаюць кветкі каля Сцяны памяці загінулым беларусам у расейска-ўкраінскай вайне. Кіеў, Украіна. 29 жніўня 2023 года. Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Іх ужо амаль 70. Беларусы, якія загінулі за Украіну

Паводле яго падлікаў, прынамсі 96 грамадзянаў Беларусі, якія ваявалі ў складзе расейскіх войскаў, загінулі. Гісторыю аднаго з іх – Паўла Глухава, які нарадзіўся 8 чэрвеня 1985 года ў Беларусі ў вёсцы Звязда, – прыводзіць радыё «Свабода». Выданне адзначае, што мужчына адбываў пакаранне за забойства ў папраўчай калоніі № 7 ва Удмуртыі, дзе і падпісаў кантракт на службу ў расейскім войску. Служыў у 1437-м палку, што выкарыстоўваюць у «мясных штурмах» для прарыву ўкраінскіх пазіцыяў. За адмову браць удзел у такім штурме яго і расстралялі расейскія ж вайскоўцы, адзначае выданне.

Раней паведамлялася, што толькі ў Маскве ў расейскую армію на вайну з Украінай за перыяд з красавіка 2023-га да канца траўня 2024 года маглі завербаваць прынамсі 71 грамадзяніна Беларусі.

Нагадаем, што беларусы таксама актыўна ваююць у складзе Збройных сілаў Украіны. Колькасць беларускіх добраахвотнікаў адна з найбольшых. На сёння, паводле розных ацэнак, колькасць беларусаў, якія загінулі ў баях, можа сягаць 70 асобаў. Ва ўмовах рэпрэсіяў, што пагражаюць на радзіме сваякам, імёны шмат каго з іх невядомыя, як і абставіны смерці.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10