навіны

Лукашэнка другі раз за чатыры месяцы паляцеў да Пуціна. Неўзабаве будзе яшчэ адзін візіт

Асабісты самалёт Аляксандра Лукашэнкі. Фота: president.gov.by
Асабісты самалёт Аляксандра Лукашэнкі. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка зноў скіраваўся з візітам у Расею, паведамілі ў ягонай прэсавай службе. Ён ужо быў у РФ у сакавіку, але яшчэ плануе прыляцець туды ў траўні.

Уладзімір Пуцін прымае Аляксандра Лукашэнку ў Крамлі. Масква, Расея. 13 сакавіка 2025 года. Фота: Кристина Кормилицына / МИА «Россия сегодня» / Kremlin.ru
Лукашэнка ўключыў прарасейскасць на максімум? Хоча газу ці захавання рэштак самастойнасці? Адказвае Дракахруст Аналітыка

У Валгаградзе Аляксандр Лукашэнка разам з Уладзімірам Пуціным возьме ўдзел у форуме, прысвечаным «абароне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны», хоць і ў Беларусі, і ў Расеі гісторыю ВАВ мэтанакіравана вылучаюць з гісторыі Другой сусветнай вайны.

Чакаецца, што Лукашэнка і Пуцін правядуць асобную сустрэчу, падчас якой абмяркуюць пытанні двухбаковай супрацы, сітуацыю ў рэгіёне і міжнародны парадак дня. 

З 13 да 15 сакавіка Лукашэнка тры дні быў з візітам у Расеі, дзе таксама сустракаўся з Пуціным. Таксама яго чакаюць у Маскве 9 траўня. Апроч таго, Лукашэнка з пачатку года ўжо чатыры разы стэлефаноўваўся з Пуціным: 19 і 27 студзеня, 20 сакавіка і 7 красавіка. Ні з кім ён столькі не камунікаваў, як і не наведваў сёлета іншых краінаў.

Больш за тое, не адбыліся сёлета і візіты Лукашэнкі ў Кітай і КНДР, якія, з ягоных словаў, меліся адбыцца яшчэ ў студзені.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10