навіны

«Канадскі Трамп» прайграе на выбарах – усё праз пагрозы з Вашынгтону

Лідар Ліберальнай партыі Канады Марк Карні. Фота: Mark Carney / Facebook
Лідар Ліберальнай партыі Канады Марк Карні. Фота: Mark Carney / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Па выніках выбараў у Канадзе Ліберальная партыя прэм'ер-міністра краіны Марка Карні, як чакаецца, атрымае дастаткова месцаў у Палаце грамадаў, каб сфармаваць урад, паведамляе AP. Ягоны супернік з Кансерватыўнай партыі, які яшчэ нядаўна быў фаварытам гонкі, прайграе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп трымае падпісаны выканаўчы ўказ пасля выступу з заўвагамі аб узаемных тарыфах падчас мерапрыемства пад назвай «Зрабі Амерыку зноў багатай» у Белым доме ў Вашынгтоне, ЗША. 2 красавіка 2025 года. Фота: Saul Loeb / AFP / East News
Як перакуліць свет за 100 дзён. Што нарабіў Доналд Трамп і да чаго варта рыхтавацца? Аналітыка

Адзначаецца, што пакуль занадта рана казаць пра тое, ці атрымае Ліберальная партыя большасць у парламенце. Тым не менш, відавочна, што палітычны ландшафт у Канадзе змяніўся да непазнавальнасці ў сувязі з прыходам да ўлады ў суседніх ЗША Доналда Трампа.

На пачатку года назіральнікі сыходзіліся ў меркаванні, што Ліберальная партыя, якая кіравала краінаю з 2015 года, саступіць кансерватарам пад кіраўніцтвам «канадскага Трампа» – Пʼера Пуальеўра. Аднак заявы амерыканскага прэзідэнта пра тое, што Канадзе лепш зрабіцца 51-м штатам ЗША, і развязаная ім гандлёвая вайна супраць свайго паўночнага суседа пахавалі гэтыя прагнозы. Паўтарыў свае пагрозы анексаваць Канаду Трамп і 28 красавіка, у дзень выбараў.

І хоць мінулы прэм’ер-міністр Жустэн Трудо апошнім часам не меў падтрымання канадцаў, ягоны пераемнік Марк Карні, які заступіў на сваю пасаду толькі ў сакавіку 2025 года, здолеў змяніць хаду кампаніі, пабудаваўшы яе на супрацьстаянні новай амерыканскай адміністрацыі. У прыватнасці, ён абяцаў пашырыць замежны гандаль, каб паменшыць залежнасць ад ЗША, і адпрэчваў пагрозы з боку амерыканскага лідара.

59-гадовы Марк Карні быў кіраўніком Банку Канады ў 2008–2013 гадах, у першыя гады пасля сусветнага фінансавага крызісу. А затым, у 2013–2020 гадах, узначальваў Банк Англіі падчас брэкзіту.

«Я браў удзел у развязанні шмат якіх крызісаў і выратаванні дзвюх эканомік. Я ведаю, як працуе бізнес, і я ведаю, як прымусіць яго працаваць на вас», – казаў Карні, абвяшчаючы пра вылучэнне сваёй кандыдатуры.

Карні быў дарадцам Трудо ў пытаннях эканомікі, але пасля пачаў крытыкаваць прэмʼера за ягоныя дзеянні ў гэтай сферы, заяўляючы, што чальцы ўраду «занадта часта адцягваліся ад эканомікі».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10