навіны

Беларуса выслалі з Расеі і судзілі за ўхіленне ад войска

img
Беларускія вайскоўцы. Фота: Министерство обороны / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Беларуса экстрадавалі з Расеі ў Беларусь на запыт Гарадзенскай пракуратуры і пакаралі 1,5 гадамі «хіміі» нібыта за ўхіленне ад прызыву. Судзілі хлопца паказальна – у ВНУ, піша «Вечерний Гродно».

20-гадовага гарадзенца абвінавацілі ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу. Як сцвярджае пракуратура, ён асабіста пад подпіс атрымаў позву аб яўцы на 30 жніўня 2023 года ў ваенкамат. Аднак не прыйшоў у прызначаны дзень.


Хлопец распавёў, што так адбылося, паколькі ён быў у Расеі і паступаў у ВНУ ў гэты час. У Беларусі гэта не палічылі паважнай прычынай. Таму пасля таго, як гарадзенца экстрадавалі з Расеі ў Беларусь на запыт пракуратуры, яго асудзілі на 1,5 года «хіміі», гэта значыць адправілі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.


Суд быў выязны і праходзіў у «Гарадзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце». Пасля суда пракурор распавяла прысутным пра адказнасць за ўхіленне ад войска.


«Hrodna.life» адзначае, што гісторыя нагадвае тую, якая абмяркоўвалася на асабістым прыёме ў новага старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Юрыя Караева. Да яго прыйшлі бацькі студэнта, які апынуўся ў такой жа сітуацыі, што і асуджаны. Аднак Караеў заявіў, што ўважлівая прычына і стратэгічна важная спецыяльнасць не дапамогуць. Ён прапанаваў бацькам везці сына і каяцца.


Не вядома, розныя гэта людзі ці гаворка ідзе пра аднаго чалавека.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10