«У нас вайсковая дэмакратыя – абралі сабе новага камандзіра»

HTML5 YouTube

Для беларускага добраахвотніка з пазыўным Салам не было пытання, ці можа ён стрэліць у чалавека. Пытання было ў іншым – як ён будзе сябе адчуваць пасля гэтага. Як баранавіцкі анархіст зрабіўся ваяром – глядзіце ў нашым рэпартажы.

Яўген Жураўскі (пазыўны Салам) стаў анархістам яшчэ ў 15 гадоў. І з тых часоў перакананні баранавіцкага хлопца не надта змяніліся.

З рэжымам Аляксандра Лукашэнкі Яўген пачаў актыўна змагацца пасля школы, яго неаднойчы затрымлівалі ды каралі сілавікі.

У 2020 годзе ён мусіў пераехаць у Польшчу. А з пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварвання паехаў абараняць Украіну.

Чацвёрты год Салам ваюе і звальняцца не плануе. Пра мінулае і сучаснасць Яўгена Жураўскага глядзіце падрабязней у новым рэпартажы праекту «Ваяры і валанцёры» «Калі мы з таварышамі загінем, каб іншыя пакаленні людзей жылі больш свабодна, то ОК...», рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2025 г.

Праграму «Ваяры і валанцёры» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».