навіны

Трамп мяркуе, што Зяленскі гатовы адмовіцца ад Крыму

Плакат у падтрымку адзінства Украіны
Плакат у падтрымку адзінства Украіны. Фота: unian.net
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што, на ягоную думку, украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі гатовы падпісаць мірнае пагадненне з Расеяй, якое будзе ўключаць адмову ад Крыму.

Трамп распавёў журналістам, што пытанне анексаванай паўвыспы яны з Зяленскім паспелі абмеркаваць у Ватыкане падчас сустрэчы, якая, са словаў амерыканскага лідара, прайшла добра.


Прэзідэнт ЗША лічыць, што Украіна адмовіцца ад Крыму.

,,

«Я так думаю, – адказаў ён журналістам на пытанне, ці гатовы Зяленскі пакінуць паўвыспу Расеі. – <…> Я бачу, што ён стаў спакайнейшы, я думаю, ён разумее карціну, я думаю, ён хоча падпісаць угоду».


Жанчына каля дому, пашкоджанага ў выніку расейскай атакі. Кіеў, Украіна. 24 красавіка 2025 года. Фота: Yan Dobronosov / Global Images Ukraine via Getty Images

Крым – расейскі, санкцыі – касуюцца. Што ў мірнай дамове амерыканцаў і як на гэта адказала Украіна?

Вайна

Трамп зноў абвінаваціў Абаму і Байдэна ў тым, што анексія Крыму ўвогуле адбылася.


«Пабачым, што здарыцца ў бліжэйшыя некалькі дзён... Не размаўляйце са мной пра Крым. Размаўляйце з Абамам і Байдэнам пра Крым», – заявіў прэзідэнт ЗША.


25 красавіка ў інтэрв’ю «Time» Трамп зазначыў, што ў рамках мірнага пагаднення Крым застанецца Расеі. Таксама 25 красавіка Reuters апублікаваў тэкст мірнага пагаднення, якое ЗША падрыхтавалі і прэзентавалі 17 красавіка ў Парыжы. У тэксце пазначана, што гэта «канчатковы варыянт», які Вашынгтон прапанаваў абодвум бакам. Паводле дакументу, ЗША гатовыя дэ-юра прызнаць Крым расейскім і скасаваць усе санкцыі, уведзеныя з 2014 года. Таксама, згодна з дамовай, ЗША дэ-факта прызнаюць расейскі кантроль над Луганскам, часткамі Запарожжа, Данеччыны і Херсоншчыны.


Уладзімір Зяленскі заяўляў, што ніколі не прызнае Крым расейскім.

,,

«Украіна юрыдычна не прызнае Крым расейскім, гэта па-за межамі нашай Канстытуцыі. Гэта нашая тэрыторыя, тэрыторыя народу Украіны», – заяўляў украінскі лідар.


Крым быў анексаваны Расеяй у 2014 годзе. У той час прэзідэнтам ЗША быў Барак Абама.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10