навіны

«Абмяркоўваліся важныя для беларусаў пытанні». З кім дэлегацыя дэмсілаў сустрэлася ў Ватыкане?

Дзяніс Кучынскі
Дзяніс Кучынскі, дарадца Святланы Ціханоўскай, у Ватыкане, 26 красавіка 2025 года. Фота: tsikhanouskaya / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў, у якую ўвайшлі дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікі арганізацыі «Хрысціянская візія», узяла ўдзел у жалобнай цырымоніі развітання з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкане 26 красавіка.

Пахаванне Папы Рымскага Францішка ў Ватыкане, 26 красавіка 2025 г. Фота: vaticannews.va

Пасмяротны цуд Папы Францішка. Беларускі і ўкраінскі святары адказалі на крытыку пантыфіка

навіны

Чальцы дэлегацыі выказалі спачуванні прадстаўнікам Святога Пасаду, а таксама далучыліся да памінальнай імшы на пляцы каля сабору Святога Пятра.


Пасля цырымоніі Дзяніс Кучынскі, дарадца Святланы Ціханоўскай, правёў серыю нефармальных размоваў з некаторымі палітыкамі. Асноўнымі суразмоўцамі сталіся прэзідэнты Аргентыны, Албаніі і Малдовы, сенатары Італіі, а таксама міністры замежных справаў Ірландыі, Нідэрландаў і Румыніі.


Акрамя таго, дарадца беларускай лідаркі сустрэўся з іерархамі Касцёлу і Царквы – кардыналам Матэа Дзупі, вярхоўным архібіскупам Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаславам і Патрыярхам віленскім Варфаламеем.


Падчас дыялогаў абмяркоўваліся важныя для беларусаў пытанні, зазначае прэс-служба Ціханоўскай:


• спосабы і метады вызвалення беларускіх палітычных вязняў, спыненне рэпрэсіяў;


• захаванне Беларусі на высокім узроўні ў міжнародным парадку;


• падтрыманне беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыяў.

,,

«Адна з маіх першых вялікіх місіяў у Офісе Святланы Ціханоўскай у 2020 годзе – усталяванне стасункаў з Ватыканам і перадача ліста ад Святланы Ціханоўскай Папу Францішку праз апостальскага нунцыя ў Літве. Тады мы толькі пачыналі будаваць гэтыя кантакты, спрабуючы данесці да Святога пасаду голас беларускага народу, які змагаецца за праўду і свабоду. Папа Францішак верыў, што дыялог – гэта вырашэнне любога крызісу. Таму сённяшнія сустрэчы ў Ватыкане – гэта працяг той працы і сведчанне таго, што беларускае пытанне і надалей у сферы ўвагі ўплывовых міжнародных інстытутаў і лідараў», – апавёў Дзяніс Кучынскі.


На пахаванні Папы Францішка прысутнічаў і прадстаўнік афіцыйных уладаў Беларусі – старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка.


Святлана Ціханоўская 26 красавіка ў 39-ую гадавіну чарнобыльскай катастрофы ўсклала кветкі да помніку «Маці Чарнобылю» ў Вільні разам з дыпламатамі і амбасадарамі Літвы, Польшчы, Эстоніі, Іспаніі, ЗША, Харватыі, Францыі, Ірландыі, Чэхіі і Нідэрландаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10