навіны

Крэмль заяўляе пра завяршэнне аперацыі ў Курскай вобласці. Генштаб Украіны зняпраўджвае

Байцы ЗСУ. Крыніца: Бабель / Telegram
Байцы ЗСУ. Крыніца: Бабель / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Крэмль заяўляе пра завяршэнне аперацыі «вызвалення» Курскай вобласці ад украінскіх войскаў. Пуціну ўжо зрабілі даклад. Украінскі Генштаб зняпраўджвае гэтую інфармацыю.

Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, начальнік Генеральнага штабу Узброеных сілаў РФ Валерый Герасімаў дакладаў Уладзіміру Пуціну пра завяршэнне баявых дзеянняў у рэгіёне, піша РБК.

Паводле Пяскова, аперацыя, мэтай якою было вярнуць пад кантроль Масквы прымежныя тэрыторыі, што апынуліся пад кантролем украінскіх сілаў у жніўні мінулага года, трывала амаль 9 месяцаў. У выніку, як сцвярджаюць у Крамлі, ЗСУ нібыта зазналі страты на больш як 76 тысячаў чалавек забітымі і параненымі.

У справаздачы Герасімаў таксама прызнаў удзел у баях супраць украінскіх войскаў паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Гэта першы выпадак, калі расейскія ўлады афіцыйна прызналі прысутнасць салдатаў КНДР на полі бою, хаця раней Крэмль называў такія паведамленні фэйкамі і зняпраўджваў інфармацыю пра падтрыманне з боку Пхеньяну.

Украінскі Генштаб зняпраўджвае заявы расейскага кіраўніцтва пра «завяршэнне» баявых дзеянняў у Курскай вобласці. Абаронная аперацыя Сілаў абароны Украіны там працягваецца – сітуацыя складаная, але падраздзяленні ўтрымліваюць пазіцыі, наносяць агнявое паражэнне праціўніку і вядуць абарону.

З пачатку содняў украінскія вайскоўцы адбілі пяць варожых атак, яшчэ адзін бой працягваецца. Пагрозы акружэння для ўкраінскіх сілаў няма.

У Генштабе заяўляюць, што словы Крамля пра «разгром» украінскіх войскаў – прапагандысцкая маніпуляцыя. Актыўныя дзеянні Сілаў абароны ва ўказаных раёнах Белгародскай вобласці таксама працягваюцца.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10