рэпартаж

«Прэзентацыя» ў «Атлантыку». Віталь Рыжкоў абяцае выдаць другую кнігу вершаў і два музычныя альбомы

Выступ паэта і перакладніка Віталя Рыжкова ў кінатэатры «Atlantic»
Выступ паэта і перакладніка Віталя Рыжкова ў кінатэатры «Atlantic». Варшава, Польшча. 25 красавіка 2025 года. Фота: Белсат

Беларускі паэт і перакладнік, рэпер і блогер Віталь Рыжкоў зладзіў у варшаўскім кінатэатры «Atlantic» паэтычны стэндап пра сваё жыццё ў паэзіі. Паэт сабраў аншлаг і прызнаўся, што гатовы дзяліцца ідэяй такой імпрэзы з іншымі пісьменнікамі – у якасці франшызы. Між тым усе 14 шэрагаў глядзельнай залы ператварыліся пад канец вечарыны ў… вершаваныя радкі. «Белсат» узяў удзел у гэтай паэтычнай магіі.