навіны

У Каардынацыйнай радзе вызначылі дату выбараў новага спікера

Дэбаты кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 24 траўня 2024 года. Фота: Белсат
Дэбаты кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 24 траўня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Камісія ў пытаннях статуту Каардынацыйнай рады пастанавіла правесці 13 траўня выбары, на якіх будзе абірацца або спікер, або віцэ-спікер КР. Цяперашняя выканальніца абавязкаў спікера не хоча пераймаць функцыі спікера аўтаматычна. 

Нагодай паслужыў зварот у камісію фракцыі «Моладзевы наступ» з просьбай удакладніць дату выбараў новага спікера. 

,,

«Мы прыйшлі да высновы, што спікерка Анжаліка Мельнікава не выконвае сваіх функцый з 12 лютага. Згодна са статутам, у выпадку, калі спікер на працягу трох месяцаў не выконвае сваіх абавязкаў, віцэ-спікер набывае ўсе правы і абавязкі спікера», – заявіў Яўген Каравулаў, старшыня камісіі ў пытаннях статуту і іншых унутраных дакументаў Каардынацыйнай рады трэцяга склікання.


Стася Гліннік у студыі «Белсату». Варшава, Польшча. 22 красавіка 2025 года. Скрыншот: Белсат News / Youtube

Выканальніца абавязкаў Мельнікавай не захацела аўтаматычна станавіцца спікеркай КР

навіны

Згодна са статутам, калі віцэ-спікерка КР Стася Гліннік прымае на сябе паўнамоцтвы спікера, то выбары спікера не праводзяцца. Разам з тым вызваліцца пасада віцэ-спікера, якога трэба будзе абраць.

У выпадку, калі віцэ-спікерка адмовіцца ад паўнамоцтваў спікера, то тады спатрэбяцца выбары новага спікера.

Такім чынам, 12 траўня вакантнаю зробіцца адна з пасадаў: спікера або віцэ-спікера.

Пасля разгляду сітуацыі камісія рэкамендавала 13 траўня як дату выбараў у сувязі з тым, што на яго «прыпадае першае планаванае Агульнае паседжанне пасля таго, як пасада віцэ-спікера або спікера стане вакантнай». Адпаведная пастанова была апублікаваная камісіяй у пытаннях статуту 25 красавіка.

У абгрунтаванні рашэння гаворыцца, што апошняе пасяджэнне Нарады фракцыяў пад старшынствам зніклай спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай праводзілася 11 лютага 2025 года. Адпаведна, гэтая дата лічыцца апошнім днём выканання ёй абавязкаў спікеркі. 12 траўня споўніцца роўна тры месяцы, як Мельнікава не выконвае сваіх функцыяў. Згодна са статутам КР, пасля гэтага ейныя паўнамоцтвы пераходзяць да віцэ-спікеркі (Стасі Гліннік).

У той жа час у каментары для «Белсату» Гліннік заявіла, што не хоча, каб функцыі спікера пераходзілі да яе аўтаматычна. «Я буду браць самаадвод, і мы будзем выбіраць спікера», – паведаміла яна.

Таксама Стася Гліннік адзначыла, што не збіраецца ўдзельнічаць у выбарах спікера КР, але да канца яшчэ не ўпэўненая: цяпер думае, што хацела б застацца віцэ-спікеркай.

Нагадаем, што спікерка Анжаліка Мельнікава знікла 25 сакавіка 2025 года. Паводле наяўнай інфармацыі, яна вылецела з Варшавы ў Лондан, дзе ейны след згубіўся. У пракуратуры Польшчы вядзецца следства з прычыны знікнення Мельнікавай.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10