навіны

Развітанне з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкане і ракетныя абстрэлы гарадоў Украіны. Фатаграфіі тыдня

Закутыя ў кайданы пратэстоўцы ў штучнай крыві падчас дэманстрацыі з заклікам вызваліць ізраільскага салдата Матана Ангрэста, выкрадзенага баевікамі «Хамасу»ў кібуцы Нагаль-Оз (Nahal Oz) 7 кастрычніка 2023 года. Тэль-Авіў, Ізраіль. 21 красавіка 2025 года. Фота: Ariel Schalit / AP Photo / East News

podpis źródła zdjęcia

Развітанне з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкане, новыя расейскія атакі на ўкраінскія гарады з вялікаю колькасцю ахвяраў, лясны пажар у штаце Нью-Джэрзі ў ЗША, тэракт у падкантрольным Індыі Кашміры, гадавіна Рэвалюцыі гваздзікоў у Партугаліі – сабралі галоўныя фотаздымкі за тыдзень.

Паліцыянты супакойваюць параненага сабаку побач з целамі загінулых каля шматпавярховага будынку, пашкоджанага расейскім ударам па жылым раёне ў Запарожжы. У выніку атакі адзін чалавек загінуў і 42 атрымалі раненні, у тым ліку сямёра дзяцей. Запарожжа, Украіна. 22 красавіка 2025 года. Фота: Kateryna Klochko / AP Photo / East News

Манашка плача, калі цела Папы Францішка ўносяць у базіліку Святога Пятра ў Ватыкане. Пантыфік памёр у Велікодны панядзелак 21 красавіка ў веку 88 гадоў. Ватыкан, 23 красавіка 2025 года. Фота: Emilio Morenatti / AP Photo / East News

Вернікі аддаюць пашану Папу Францішку ў базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане. 24 красавіка 2025 года. Фота: Alessandra Tarantino / AP Photo / East News

Пажарнікі змагаюцца з лясным пажарам у акрузе Оўшэн, штат Нью-Джэрзі, ЗША. 24 красавіка 2025 года. Фота: New Jersey Department of Environmental Protection via AP / East News

Тысячы людзей спяваюць народную песню «Grândola, Vila Morena» на плошчы Карму ў Лісабоне, адзначаючы гадавіну Рэвалюцыі гваздзікоў 25 красавіка 1974 года, якая аднавіла дэмакратыю ў Партугаліі. Лісабон, Партугалія. 25 красавіка 2025 года. Фота: Armando Franca / AP / East News

Дзяўчынка збірае цацкі ў пашкоджаным пакоі пасля расейскага ракетнага абстрэлу ў Кіеве. У сталіцы загінулі прынамсі 12 чалавек, больш за 90 пацярпелі, Кіеў, Украіна. 24 красавіка 2025 года. Фота: Tetiana Dzhafarova / AFP / East News

Сваякі плачуць падчас пахавальнай працэсіі Адыля Хусэйна Шага, рабочага, які загінуў падчас абстрэлу баевікамі натоўпу турыстаў у Гэпэльгаме ў падкантрольным Індыяй Кашміры. У выніку нападу 26 чалавек загінулі і яшчэ 17 атрымалі раненні. Нападнікам удалося ўцячы, а сам тэракт стаўся найбуйнейшым за апошнія гады. Каля 1500 чалавек у Кашміры былі затрыманыя для допыту. 23 красавіка 2025 года. Фота: Dar Yasin / AP Photo / East News

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10