Умка пакусаў кіраўніцтва МУС, а Аляксандру Лукашэнку паказалі бензасякеру!

HTML5 YouTube

Лукашэнка паскардзіўся, што няма на беларускай зямлі ані нафты, ані газу. І чым яму запраўляць сваю бензапілу? А дызельны электробус? А тут яшчэ бензасякеру хочуць зрабіць. Якія навіны абмяркоўваюць беларусы? Гумар ад «Хай так TV».

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:

  • Прафсаюз патлумачыў, чаму заробак у нашай краіне такі маленькі
  • Хто пакінуў Беларусь без нафты і газу?
  • «Булка першага» засохла
  • Кіроўца электробуса ўсчаў крык на ўвесь інтэрнэт
  • Рабатызаваная аптэка ў Менску: прыйшоў па лекі – выклікаў д’ябла
  • «Што тут сваё?» Бензасякера са спіленымі надпісамі «Made in China»
  • Прыдарожны сэрвіс «Крылы сяброўства» паміж Еўропай і Расеяй, паміж раем і пеклам
  • Студэнтам «скасцілі» тэрмін, а на камбайне можна працаваць падлеткам
  • Васкрасенскі, Гайдукевіч і рэшта Азаронкаў паабяцалі закатаць 150 тысяч пакістанцаў у асфальт
  • Біржа працы: моладзь наперад, пакуль вакансіі не занялі госці з Пакістану
  • Лукашолкі паспрачаліся праз мігрантаў: браць ці не браць
  • Напруга 3400 V, ці «Супер Марыё», – чаму забаранілі Дэндзі?
  • GPT-лялька Эйсмант: віно, шкляначка, штопар і сырок
  • ШІ Каранік: накладныя губы, начос, клізма, баскетбольны мяч
  • Што носіць Караеў пад формай
  • Азаронак апынуўся ў скрыні з брудам, сліззю, «дшчэр’ю»
  • Лялька Лукашэнкі з лысай гумы
  • Ідзе праверка, ці скарацілася колькасць праверак удвая
  • Кары егіпецкія абрынуліся на РБ
  • Лукашэнка спусціў сабачку на кіраўніцтва МУС
  • 28 панфілаўцаў супраць 28 народаў
  • Цуд: беларуска зацяжарала пасля сустрэчы з буслам

Вядоўцы – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».

Калаж з фота: Калаж з фота: Пул Первого / tg