навіны

Пахаванне Папы Францішка. Трансляцыя цырымоніі на «Белсаце»

Папа Францішак
Папа Францішак. Крыніца: Vatican Media via Vatican Pool/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

У суботу аб 11:00 беларускага часу ў Ватыкане адбудзецца цырымонія пахавання Папы Францішка (Хорхэ Мар’ё Бэргольё), які пайшоў з жыцця 21 красавіка пасля працяглай хваробы. «Белсат» пакажа трансляцыю з месца падзеяў.


Цырымонія развітання пачнецца на плошчы перад базілікаю Святога Пятра памінальнаю месай аб Папу Францішку. Пахавальную літургію ўзначаліць дэкан Калегіі кардыналаў Джаванні Батыста Рэ. Пасля будуць здзейсненыя абрады апошняга развітання і труну Папы Рымскага перанясуць у базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе пахаваюць пантыфіка.

 

20 красавіка ў Вялікдзень Папа Францішак апошні раз з’явіўся на публіцы і звярнуўся да вернікаў са святочным добраславеннем. На наступны дзень ён пайшоў з жыцця. Яму было 88 гадоў.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10