Вайна

Пянькоўскі: Трамп абраў стратэгію замірэння з Крамлём, крытыка Зяленскага больш агрэсіўная

Разбор завалаў пасля расейскага ўдару па Кіеве, Украіна, 24 красавіка 2025 г. Фота: dsns.gov.ua
Разбор завалаў пасля расейскага ўдару па Кіеве, Украіна, 24 красавіка 2025 г. Фота: dsns.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп 24 красавіка выступіў адразу з шэрагам заяваў у бок Расеі. Ён крытыкаваў удары па цывільных аб’ектах на тэрыторыі Украіны, але таксама казаў і пра ціск, які аказвае на Маскву. Тым не менш амерыканіст Антон Пянькоўскі мяркуе, што найбольшы ціск Вашынгтону адчувае ўсё ж Кіеў.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп дае інтэрв’ю «Fox News». Вашынгтон, ЗША. 14 красавіка 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Al Drago for The Washington Post via Getty Images

Трамп – Пуціну: «Я не задаволены расейскімі ўдарамі па Кіеве. Уладзіміру, спыніся!»

Вайна

24 красавіка Доналд Трамп пасля перамоваў з прэм'ер-міністрам Нарвегіі Юнасам Гарам Стэрэ заявіў журналістам, што проста цяпер «маюць месца нейкія сустрэчы» адносна заканчэння вайны ва Украіне, а «наступныя некалькі дзён будуць вельмі важныя». Але не патлумачыў, што мае на ўвазе, перадае Бі-Бі-Сі.

На пытанне, наколькі жорстка ягоная адміністрацыя гатовая дамагацца ад Расеі спынення агню, Трамп адказаў, што «моцна цісне на Расею, і Расея гэта ведае». Паводле яго, у вайне Расеі з Украінай у яго «няма лаяльнасці ні да каго», але «ёсць лаяльнасць да ратавання жыццяў». Прэзідэнт ЗША таксама спадзяецца, што Расея пагодзіцца спыніць агонь.

,,

«Я думаю, нам удасца давесці гэта да канца, вельмі спадзяюся. І хутка», – дадаў Трамп.


Перад тым ён таксама раскрытыкаваў у сацыяльных сетках расейскі абстрэл Кіева і заклікаў Уладзіміра Пуціна спыніць баявыя дзеянні:

«Я не задаволены расейскімі ўдарамі па Кіеве. Гэта непатрэбна і вельмі нясвоечасова. Уладзіміру, спыніся! 5000 салдатаў штотыдзень гінуць. Давайце зробім мірную дамову!»

Асноўны аб’ект крытыкі не Пуцін

Аднак амерыканіст, дарадцы Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў эфіры «Студыі «Белсат» выказаў меркаванне, што бальшыня крытыкі Трампа скіраваная ўсё ж не на Пуціна, бо ён абраў «стратэгію замірэння з Крамлём».

,,

«Ён супакойвае Уладзіміра Пуціна. І быццам хоча выглядаць як амаль што сябар або бізнес-партнёр. Але адначасова ёсць вельмі шмат заяваў у бок Уладзіміра Зяленскага. І паводле рыторыкі заявы Трампа ў бок Зяленскага больш агрэсіўныя», – сказаў Пянькоўскі.


На думку суразмоўцы, Расея не зацікаўленая ў спыненні агню, што выклікае скепсіс ужо ва Украіне адносна паспяховасці перамоваў. Гэта, мяркуе амерыканіст, можа спрычыніцца да таго, што Трамп урэшце зусім выйдзе з перамоўнага працэсу і спыніць перадачу Кіеву вайсковай дапамогі, вылучанай яшчэ адміністрацыяй Джо Байдэна.

Пянькоўскі нагадаў: 30 красавіка канчаецца чарговы тэрмін, у які Трамп абяцаў скончыць вайну ва Украіну. І калі не ўдасца, «ён можа агулам сканцэнтравацца на сваёй унутранай павестцы і эканамічных праблемах амерыканскага грамадства».

Пры гэтым Еўропа пакуль не зможа без удзелу ЗША забяспечыць абарончых патрэбаў Украіны. А гэта ўжо стварае «ўсё больш правакацыяў, усё больш небяспекі» з боку ў Расеі ўжо ў дачыненні і да суседніх Польшчы ды краінаў Балтыі: Літвы, Латвіі і Эстоніі, падкрэсліў амерыканіст.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10